Абстракцыянізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
Радок 1:
'''Абстракцыянізм''' (ад {{мова-la|abstractio|скарочана}} — «выдаленьне», «адцягненьне») — беспрадметнае [[мастацтва]], г. зн. мастацтва, якое паказвае не навакольны бачны сьвет, а якое імкнецца непасрэдна выяўляць «духоўныя сутнасьці» ([[Васіль Кандзінскі|Кандзінскі]]), агульныя паняцьці, непаўторны ўнутраны сьвет аўтара.
 
Паўстала прыблізна ў [[1910]] годзе. Некаторыя плыні ў абстракцыянізьме, перагукваючыся з пошукамі рацыянальна арганізаваных формаў у [[дойлідзтва|дойлідзтве]] й мастацкай прамысловасьці, стваралі лягічна спарадкаваныя канструкцыі з аб’ёмаў, лініяў, геамэтрычных фігур ([[супрэматызм]] [[Казімер Малевіч|Малевіча]], [[нэапластыцызм]] нідэрляндзкага жывапісца [[Піт Мандрыян|Піта Мандрыяна]], [[кубізм]] расейскага скульптара Барыса Каралёва). Для іншых плыняў характэрна імкненьне выказаць стыхійнасьць, бесьсьвядомасьць творчасьці ў імпэце, імпульсіўнасьці дзеяньняў мастака, у дынаміцы плям, аб’ёмаў, лініяў (жывапіс амэрыканскіх «абстрактных [[экспрэсіянізм|экспрэсіяністаў]]» [[Джэксан Полак|Джэксана Полака]], [[Марк Тобі|Марка Тобі]], [[ташызм|ташыстаў]] (ад [[Француская мова|франц.]] tache — «пляма») [[П’ер Сулаж|П’ера Сулажа]].
 
Паняцьцем «абстрактнае мастацтва» аб’ядноўваюцца разнастайныя зьявы — антыгуманістычныя мастацкія канцэпцыі, памкненьні да «абсалютнай волі» ад рэчаіснасьці й грамадзтва, спробы выказаць сьвет асабістых адчуваньняў мастака.