Віктар Ганчар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
|подпіс_пад_выявай =
|пасада = Старшыня [[ЦВК Беларусі]]
|пачатак_тэрміну = [[1996]]
|канец_тэрміну = лістапад [[1996]]
|віцэ-прэзыдэнт =
|прэзыдэнт = [[Аляксандар Лукашэнка]]
Радок 19:
|наступнік2 =
|прэзыдэнт2 =
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|7|9|1958|0|1}}
|месца_нараджэньня = пас. [[Родзічава]], [[Менская вобласьць]], [[БССР]]
|дата_сьмерці = [[16 верасьня]] [[1999]] (?)
|месца_сьмерці =
|выбарчая_акруга =
Радок 32:
|камэнтар =
}}
'''Віктар Ёсіфавіч Ганчар''' ([[7 верасьня]] [[1958]], пас. [[Родзічава]], [[Менская вобласьць]] — [[16 верасьня]] [[1999]] (?)) — беларускі палітык, бязь сьледу зьніклы ў [[1999]] годзе разам з [[Анатоль Красоўскі|Анатолем Красоўскім]]. Кандыдат юрыдычных навук.
 
== Біяграфія ==
У 1984 г. абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук<ref>Гончар, Виктор Иосифович. Правовые формы внутрихозяйственного расчета структурных подразделений предприятий и производственных объединений : автореф. дис.... канд. юрид. наук / Акад. наук СССР, Ин-т государства и права. — Москва : [б. и.], 1984. — 26 с.</ref>. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (цяпер [[БДЭУ]]). Кандыдат у сябры КПСС. Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня па Васьняцоўскай выбарчай акрузе № 6 г. Менску.
На [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году|прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году]] Віктар Ганчар быў адным з кіраўнікоў выбарчага штабу [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. З [[1994]] году Ганчар быў намесьнікам старшыні [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь|ўраду Беларусі]].
 
З [[1995]] г. — дэпутат [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету Беларусі]], намесьнік старшыні.
 
Напярэдадні [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндуму 1996 г.]] і ў [[1998]] г. — старшыня [[Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь|Цэнтральнае выбарчае камісіі]].
 
Віктар Ганчар браў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савету падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 году, быў адным з найбольш актыўных ініцыятараў працэсу [[імпічмэнт]]у А. Лукашэнку.
 
У траўні [[1999]] году Віктар Ганчар арганізаваў [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1999 году|кампанію па выбарах прэзыдэнта Беларусі]], якая была сарваная ўладамі.
 
Дзейнасьць самога [[Вярхоўны Савет 13-га скліканьня|Вярхоўнага Савету]] была дэзарганізаваная ад’ездам ягонага старшыні [[Сямён Шарэцкі|Сямёна Шарэцкага]] ў Летуву. Выконваць абавязкі старшыні ўзяўся Віктар Ганчар.
 
[[16 верасьня]] [[1999]] году Віктар Ганчар разам са сваім сябрам бізнэсоўцам [[Анатоль Красоўскі|Анатолем Красоўскім]] зьніклі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.
 
== Крыніцы ==