Савецкая акупацыя Балтыйскіх дзяржаваў (1940): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Soviet_occupation_of_the_Baltic_states_(1940)?oldid=767219747
 
Радок 19:
* перашкодзіць вылету латвійскіх і эстонскіх самалётаў у Фінляндыю або Швэцыю{{Зноска|Пятроў|2008|Pavel Petrov|154}}.
 
12 чэрвеня савецкі [[Балтыйскі флёт Расеі|Балтыйскі флёт]] пачаў высоўвацца на пазыцыі ў Балтыйскім моры, Рыскай і Фінскай затоках. У марской блякадзе былі задзейнічаныя 120 суднаў, у тым ліку крэйсэр, сем эсьмінцаў, 17 падлодак, а паветраную падтрымку складалі 219 самалётаў, сярод якіх 84 бамбавікі{{Зноска|Пятроў|2008|Pavel Petrov|164}}. Паколькі заходні сьвет сачыў за [[Бітва за Францыю|падзеньнем Парыжу]] нацыстам, блякада Эстоніі ня выклікала ніякой рэакцыі. Пры гэтым савецкія зьнішчальнікі зьбілі фінскі пасарыжскіпасажырскі самалёт «Калева», які вёз амэрыканскую дыпляматычную пошту з Таліну ў Хельсынкі. У катастрофе загінуў супрацоўнік амэрыканскай амбасады Генры Антэйл-малодшы.
 
Масква абвінаваціла балтыйскія краіны ў змове супраць Савецкага Саюзу і выставіла ім ультыматумы з патрабаваньнем новых саступак, сярод якіх было абраньне новых урадаў і допуск на сваю тэрыторыю неабмежаванай колькасьці войскаў. Пры адмове выканаць патрабаваньні пагражала вайсковае ўварваньне. Апынуўшыся ў міжнароднай ізаляцыі і з войскамі на сваіх граніцах, балтыйскія дзяржавы вырашылі не чыніць вайсковага супраціву з мэтай пазьбегнуць дарэмнага крывапраліцьця{{Зноска|JSmith|2002|David J. Smith|19}}. 15 чэрвеня Чырвоная армія ўвайшла ў Летуву, 16 чэрвеня — у Латвію і Эстонію.
Радок 31:
Саветы пачалі пераўладкоўваць палітычныя сыстэмы трох дзяржаваў, першым чынам сфармаваўшы пераходныя «часовыя ўрады»{{Зноска|Misiupera|1993|Taagepera|20}}. Законныя прэзыдэнты і ўрады пад ціскам «народных сходаў» і прысланых Сталінам эмісараў{{Заўвага|Акрамя акрэдытаваных амбасадараў, Савецкі ўрад накіраваў у краіны Балтыі спэцыяльных эмісараў: у Латвію намесьніка старшыні [[Савет народных камісараў СССР|Саўнаркаму]] [[Андрэй Вышынскі|Андрэя Вышынскага]]; у Летуву — намесьніка [[Міністэрства замежных справаў СССР|наркама замежных справаў]] [[Уладзімер Дэканозаў|Уладзімера Дэканозава]]; у Эстонію — чальца [[Палітбюро ЦК КПСС|Палітбюро]] [[Андрэй Жданаў|Андрэя Жданава]]}} вымушаныя былі скласьці паўнамоцтвы. 14-15 ліпеня адбыліся выбары ў «народныя сходы», прычым законы былі незаконна зьмененыя такім чынам, каб удзел у выбарах маглі ўзяць толькі камуністы ды іхнія прыхільнікі{{Зноска|Misiupera|1993|Taagepera|26-27}}. Вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя і зьявіліся ў друку яшчэ да закрыцьця выбарчых участкаў{{Зноска|Мангуліс|1983|Mangulis}}{{Зноска|Švābe|1949|Švābe}}. Абраныя «народныя сходы» сабраліся 21 ліпеня толькі дзеля таго, каб адзінагалосна прагаласаваць за ўваход у склад Савецкага Саюзу. У пачатку жніўня [[Вярхоўны Савет СССР]] «ухваліў» усе тры запыты. З пункту гледжаньня савецкага боку, у балтыйскіх дзяржавах адбыліся сацыялістычныя рэвалюцыі, пасьля чаго яны добраахвотна ўвайшлі ў склад СССР.
 
Урады балтыйскіх дзяржаваў працягнулі дзейнасьць у выгнаньні ў Лёндане і заставаліся прызнанымі заходнімі дзяржавамі. Са здабыцьцём незалежнасьці савецкіх рэспублік гэтыя ўрады вярнуліся і ўліліся ў новаствораныянаваствораныя дзяржаўныя інстытуцыі.
 
== Глядзіце таксама ==