Антоні Пацей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікізьвесткі, артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Шляхціч
|Імя = Антоні Пацей
|Поўнае імя = Антоні Аляксандар Пацей
|Арыгінальнае імя =
|Партрэт = Antoni Paciej. Антоні Пацей.jpg
Радок 28:
|Колер загалоўку =
}}
'''Антоні Аляксандар Пацей''' (?каля 1696 — {{Памёр|16|2|1749}}) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Абозны вялікі літоўскі|Абозны]] (1715—1729) і [[стражнік вялікі літоўскі]] (1729—1748).
 
Быў [[староста]]м [[Ваўкавыскае староства|ваўкавыскім]], [[Сураскае староства|сураскім]], [[Радамышаль|радамышальскім]] і [[Жыжмары|жыжмарскім]].
Радок 41:
Быў прысутны ў Варшаве ў час студзеньскага сойму 1720 году, на восеньскім сойме таго ж году быў [[Пасол соймавы|паслом]] ад Берасьцейскага ваяводзтва. Сойм 1724 году абраў яго на канфэрэнцыю з замежнымі міністрамі, а сойм 1726 году — у склад камісіі для перамоваў з прадстаўніком [[Швэцыя|Швэцыі]. Ад берасьцейскага сойміку быў абраны паслом на студзеньскі сойм 1733 году<ref name="Zielinska"/>.
 
Пры жыцьці бацькі пісаўся ўладаром на [[Кадзіна (Магілёўскі раён)|Кадзіню]] ([[Амсьціслаўскае ваяводзтва]]) і [[Рэчыца (Камянецкі раён|Рэчыцы]] ([[Берасьцейскае ваяводзтва]]). Пасьля сьмерці свайго стрыя гетмана [[Людвік Канстантын Пацей|Людвіка Пацея]] ўспадкаваў у Берасьцейскім ваяводзтве [[Ражанка (Уладаўскі павет)|Ражанку]] (фундаваў там каля 1726 году ўніяцкую царкву), [[Уладава|Уладаву]] (аздобіў там касьцёл Сьвятога Людвіка) і [[Тэрэспаль]] (аднавіў там уніяцкую царкву), Орхаў у Холмскай зямлі, а таксама Піліцы і Мжыглуд у Кракаўскай зямлі. Меў у валоданьні таксама Вашкевічы ў Лідзкім павеце, Малую Ельню ў Берасьцейскім павеце (тут надаў і павялічыў фундуш уніяцкай царкве), палац у [[Вільня|Вільні]]<ref name="Zielinska"/>. Патрапіўшы ў даўгі, прадаў берасьцейскія ўладаньні [[Ян Юры Флемінг|Яну Юрыю Флемінгу]] з намерам выкупіць іх да 29 лютага 1749 году, але за 13 дзён да сканчэньня тэрміну памёр у Берасьці.
 
У 1730-х гадох удзельнічаў у барацьбе магнатаў за спадчыну княгіні [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны Радзівіл]] і яе нашчадкаў ([[Нойбурскія маёнткі]]). У 1733 годзе на элекцыйным сойме галасаваў за кандыдатуру [[Сьпіс польскіх манархаў|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]].