Марыя Мартысевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
папраўлена на тарашкевіцу
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Maryjka Martysievič 2011.jpg|180пкс|мінізначак|Марыя Мартысевіч]]
'''Мары́я Мартысе́віч''' (нарадзілася{{н}} [[28 сакавіка]] [[1982]] году) — [[Беларусь|беларуская]] паэтка, пісьменьніца, журналістка і перакладчыца.
 
Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філязофскае адзьдзяленьне Беларускага калегіюму. Стыпэндыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 г. і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 г. Яе артыкулы на культурніцкую тэматыку а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, у газеце «Новы час». За сваю публіцыстыку атрымала прэміі: «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў (2011) і Belarus in Focus (2013). Таксама ўшанаваная перакладніцкімі прэміямі: часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) за пераклады вершаў Веньяміна Блажэннага ды твораў з кнігі «Амбасада" (2011), і фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą» (2015) за пераклады вершаў Віславы Шымборскай.
 
Аўтарка дзвюхдзьвюх кніг: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Мн: Логвінаў, 2008), у якую ўвайшлі вершы і публіцыстычныя творы, і «Амбасада: вершы свае і чужыя» (Мн: Кнігазбор, 2011), у якую ўвайшлі вершы і вершаваныя пераклады з розных моваў, у тым ліку такіх аўтараў як Сяргій Жадан, Багдан-Ігар Антоныч, Тэнэсі Уільямз,Том Уэйтс, Баляслаў Лесьмян.
 
Яе ўласныя творы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую, швэдзкую мовы.