Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
 
Дзякуючы намаганьням расейскага амбасадара [[Мікалай Рапнін|Мікалая Рапніна]], вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 годзе генэральным маршалкам [[Радамская канфэдэрацыя|Радамскай канфэдэрацыі]]. Выказаўшы прысягу на вернасьць каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту Панятоўскаму]], атрымаў назад усе страчаныя ўладаньні.
 
[[Файл:Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (XVIII.) .jpg|значак|Партрэт К. С. Радзівіла, XVIII ст.]]
 
У 1768 годзе выступіў супраціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога [[Рэч Паспалітая]] станавілася расейскім [[пратэктарат]]ам, і стаў генэральным маршалкам [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]]. Калі расейскія войскі з баямі ўзялі [[Нясьвіж]] і [[Слуцак]], мусіў зьехаць у Прусію. Да 1777 году знаходзіўся на эміграцыі ў [[Вугоршчына|Вугоршчыне]], [[Турэччына|Турэччыне]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Нямеччына|Нямеччыне]], [[Францыя|Францыі]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]]. У часе [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]] быў адным з найвыразьнейшых супраціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх. Сфармаваў полк, які перадаў у склад войскаў Вялікага Княства Літоўскага.