Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя |
пунктуацыя |
||
Радок 52:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
У 1605 року ўдава [[Ваяводы вэндэнскія|ваяводы вэндэнскага]] [[Крыштап Слушка|Крыштапа Слушкі]] Соф’я (з [[Завішы|Завішаў]]) фундавала ў Менску драўляны касьцёл, які ў 1605 року перайшоў да манахаў-дамініканаў<ref name="kulahin438">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 438.</ref><ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены. — Менск, 1996. С. 6.</ref>. Паводле сьведчаньня [[Уладзіслаў Сыракомля|Ўладзіслава Сыракомлі]], першы менскі каталіцкі кляштар падтрымала шляхта, якая вярталася празь места з выправы на [[Масква|Маскву]]. Яна зладзіла збор у фонд кляштару, што атрымаў назву «капытковага»<ref>[[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля У.]] Мінск. — Менск: «Голас Радзімы», 1992. С. 77.</ref>. Гэта была плата за правядзеньне кожнага каня празь мескую заставу. Пазьней у інтэр’еры дамініканскага касьцёла зьмясьцілі восем гербаў ініцыятараў гэтага збору. Неўзабаве аднак здарыўся пажар, па якім у 1615 року [[Ваяводы менскія|ваявода менскі]] [[Пётар Тышкевіч]] падараваў манахам пляц да пабудовы мураваных будынкаў касьцёла і кляштару. На 1623 рок касьцёл упамінаецца як «нядаўна закладзены»
Дамініканскі касьцёл і кляштар знаходзіліся непадалёку ад паўднёвай лініі мескіх умацаваньняў — [[Земляны Вал|землянога вала]] з ровам і бастыёнамі. У другой палове XVII ст. кляштарны комплекс быў адным з абарончых фарпостаў места. У [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] дакумэнтах часоў [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) паведамляецца, што з касьцёла можна было весьці «''полковой и подошвенный и мушкетный бой''»
[[Файл:Miensk. Менск (Lauvergne, 1840, crop).jpg|значак|У панараме места. Літаграфія Б. Лявэрня, 1840]]
|