Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Транспарт: +Спасылка
Радок 173:
 
== Транспарт ==
Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор [[Бэрлін]] — [[Варшава]] — [[Берасьце]] — [[Менск]] — [[Масква]], разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у [[Вільня|Вільню]] і [[Кіеў]], што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у [[Расея|Расею]], [[Украіна|Украіну]] і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — [[Берасьце]], [[Баранавічы]], [[Лунінец]], [[Жабінка]]. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: [[Берасьце]] — [[Менск]], [[Берасьце]] — [[Гомель]]. На 2012 г. у Берасьцейскай вобласьці налічвалася 2200 км дарог рэспубліканскага значэньня, 70% якіх мелі міжрамонтны тэрмін звыш 30 гадоў пры патрэбе капітальнага рамонту прынамсі кожныя 17 гадоў<ref name="к">{{Артыкул|аўтар=Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч.|загаловак=Гаспадарка РУП «Берасьцеаўтадар» — 2200 кілямэтраў рэспубліканскіх дарог|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96243|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 красавіка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-04-19 76-77 (27191-27192)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96225/19kras_5.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-й катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках [[Прыпяць]], [[Піна]], [[Мухавец]], [[Стыр]], [[Гарынь]], [[Дняпроўска-Бужанскі канал|Дняпроўска-Бужанскім канале]] зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на [[Дняпро]]. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды [[Таржок]] — [[Менск]] — [[Івацэвічы]] і [[Кобрынь]] — [[Берасьце]] — [[Варшава]].