Беларусы ў Летуве: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: кірылічная «с»
д →‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылак
Радок 7:
 
[[Файл:Belarusians 1903.jpg|значак|350пкс|Этнаграфічная мапа [[Яўхім Карскі|Я. Ф. Карскага]], 1903.]]
Паводле перапісу 1897 року беларусы складалі большасьць насельніцтва Віленскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя дзейнічалі [[Беларускае выдавецкае таварыства]] (працягвала дзейнасьць у 1919—30), [[Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні]], [[Беларускі настаўніцкі саюз]], выдаваліся газэты «[[Наша доля (1906)|Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». 12 лютага 1910 у клюбе чыгуначнікаў адбылася [[Першая беларуская вечарынка ў Вільні]]. У I сусьветную вайну, пасьля акупацыі нямецкімі войскамі, у Вільні ў 1915 быў арганізаваны [[Беларускі клюб (Вільня)|Беларускі клюб]]. 3 абвяшчэньнем незалежнасьці Летувы (люты 1918) дзейнасьць беларускіх арганізацый каардынавала [[Віленская беларуская рада]], прадстаўнікі якой увайшлі ў [[Летувіская Тарыба|Тарыбу]]. У сьнежні 1918 у Вільні знаходзіўся [[Урад БНР|ўрад БНР]].
 
У кастрычніку 1920 войскі польскага генэрала [[Л. Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] захапілі Вільню, была абвешчаная [[Сярэдняя Літва]]. 9 кастрычніка 1920 у Вільні на нарадзе беларускіх дзеячоў, у якой прынялі ўдзел [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Антон Луцкевіч]] і інш., было вырашана выкарыстаць спрыяльныя палітычныя абставіны для разьвіцьця беларускай адукацыі і асьветы. У 1921 А. Луцкевіч стварае [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй]] імя [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]]. На прапанову ўрада Б. Тарашкевіч заняў пасаду старэйшага рэфэрэнта ў Дэпартамэнце асьветы. У 1921 зь ініцыятывы Б. Тарашкевіча створанае [[Таварыства беларускай школы]].
 
У пачатку 1922 року сэйм зацьвердзіў уключэньне Віленшчыны ў склад [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]]. 3 гэтага часу і да канца 1939 Вільня была грамадзкім, асьветным і культурным цэнтрам беларусаў. У месьце ствараліся палітычныя, гаспадарча-эканамічныя, асьветныя арганізацыі, установы і таварыствы. У горадзе ствараліся і дзейнічалі беларускія палітычныя партыі, гаспадарча-эканамічныя, асьветныя арганізацыі, установы і таварыствы. Актыўнасьцю вызначаліся [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]], [[БХД (1917)|Беларуская хрысьціянская дэмакратыя]], [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя]], [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі]], [[Беларускі пасольскі клюб]], [[Блёк нацыянальных меншасьцейменьшасьцяў]] і інш. У 1920—30-я рокі ў Вільні дзейнічалі Беларускі музэй, управа Таварыства беларускай школы, [[Беларускі студэнцкі саюз]], [[Беларускі сялянскі саюз]], [[Цэнтрасаюз|Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый]]. У сярэдзіне 1920-х г. тут знаходзіліся Галоўны сакратарыят і ЦК [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]]; выдавалася больш за 100 беларускамоўных газэт і часопісаў. У Вільні жылі і працавалі [[А. Луцкевіч]], [[М. Гарэцкі]], [[Б. Тарашкевіч]], [[У. Самойла]], [[А. Станкевіч]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[І. Дварчанін]], [[Р. Шырма]], [[Г. Цітовіч]], [[М. Танк]], [[П. Сергіевіч]], [[Я. Драздовіч]] і інш.
 
Напачатку II сусьветнай вайны, калі Вільня і [[Віленскі край]] былі перададзеныя ў склад Летувы (кастрычнік 1939), спынілі дзейнасьць віленскія Беларускае навуковае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз. Падчас нацысцкай акупацыі (1941—44) яшчэ дзейнічалі [[Віленская беларуская гімназія]], [[Віленская настаўніцкая сэмінарыя|беларуская настаўніцкая сэмінарыя]], Беларускі музэй (закрыты ў 1945), выдавалася газэта «[[Беларускі голас (1942)|Беларускі голас]]» (рэд. [[Ф. Аляхновіч]]). Пасьля захопу Летувы савецкімі войскамі частка беларусаў Віленшчыны на падставе летувіска-польскага пагадненьня пра ўзаемную эвакуацыю насельніцтва ад 22 верасьня 1944 перасялілася ў Польшчу. Практычна ўсе беларускія дзеячы й іхнія сем’і трапілі пад арышты і дэпартацыю. Аднаўленьне дзейнасьці нават у галіне беларускай культуры было немагчыма з-за рэпрэсій КДБ і зьмены этнічнай структуры насельніцтва.