Сяргей Розмысл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Асоба |імя = Сяргей Розмысл |арыгінал імя = |партрэт = |апіс...'
 
Радок 10:
|месца сьмерці = [[Аўстралія]]
}}
'''Сяргей Розмысл''' ([[29 верасьня]] [[1905]], [[Санкт-Пецярбург]] — [[28 жніўня]] [[1969]], [[Аўстралія]]) – беларускі грамадзкі дзеяч.
 
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і паштальёна з Гарадзеншчыны, якая ў [[1922]] г. вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў [[Гудзінішкі|Гудзінішках]] (цяпер [[Воранаўскі раён]]). Удзельнік [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай Краёвай Абароны]]. Дэлегат на [[Другі Ўсебеларускі Кангрэс]] ад Лідзкай акругі.
 
У [[1944]] г. выехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]]. Удзельнічаў у XII Пленум БЦР які адбыўся 9 траўня 1948 г. у [[Эльванген|Эльвангене]]е, на якім [[Беларуская цэнтральная рада]] была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».
 
У [[1950]] г., адзін безбезь сям’і, пераехаў у Аўстралію. Адзін са стваральнікаў аддзела [[Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі|Беларускага аб'яднаньня ў Аўстраліі]] у [[Мэльбурн]]е, у якім займаў розныя пасады, у тым ліку й старшыні краёвага штабу (1955 — 1969).
 
Удзельнік Беларускага школьнага камітэту ў Мэльбурне ў другой палове 50-х гадоў. Сябра царкоўнай рады парафіі Сьвятой Ефрасіньні Полацкай (БПЦ) у Мэльбурне. Удзельнік Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў [[Вікторыя (Аўстралія)|Вікторыі]], [[Беларускае аб'яднаньне ў Вікторыі|Беларускага аб'яднаньня ў Вікторыі]]. Сябра Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі.
 
Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны на могілках Спрынгвэйл у Мэльбурне.
Радок 28:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Розмысл, Сяргей}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі]]