Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 2A00:1370:812D:131E:A0AC:F6:FE7B:6885 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрс...
Радок 1:
'''Іван Антонавіч Ласкоў''' ([[19 чэрвеня]] [[1941]], [[Гомель]] — [[29 чэрвеня]] [[1994]]) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжаньня беларусаў.<ref name="hb136">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 136</ref> Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету [[Якуцкая аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|ЯАССР]]. Сябар СП [[СССР]] ([[1979]]). Жыў і працаваў у [[Якутыя|Якутыі]].
 
== Бацькі ==
Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе [[1901]] г. н., украінец з [[Палтава|Палтаўшчыны]], земляроб. У Гомель уцёк ад [[галадамор]]у, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі. Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені [[1941]] г. пайшоў на фронт і зьнік бязбязь вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі [[Красны Бераг]], Бабруйскага павету,тагачаснай [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ў [[1909]] г. У [[1914]] г. некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, купілі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозьвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Меншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызьнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленьне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін зь іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна зьбегла зь вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасьцей прыбіральшчыцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. У пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені [[1941]] г., І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну [[1942]] г. Юлія Апанасаўна перабралася да бацькоў у в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР), дзе працавала калгасьніцай, памерла ў [[1963]] г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя ня былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай. Гэтае прозьвішча ня надта падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозьвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.
 
== Біяграфія ==
Іван Ласкоў нарадзіўся [[19 чэрвеня]] [[1941]] у абласным цэнтры Гомелі [[БССР|Беларускай ССР]] у сям’і працоўнага.
 
У тры гады навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. Зь Беразякоў, у якіх ён жыў да [[1952]], дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З [[1953]] выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме.
 
Па заканчэньні сярэдняй школы з залатым мэдалём ([[1958]]) паступіў на хімічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які скончыў у [[1964]]. Пры разьмеркаваньні выказаў жаданьне паехаць у места [[Дзяржынск]] Горкаўскай вобласьці [[РСФСР]], дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У [[1966]]—[[1971]]1966—1971 вучыўся на аддзяленьні перакладу ў Маскоўскім літаратурным інстытуце, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У [[1971]]—[[1977]]1971—1977 — літаратурны супрацоўнік у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старэйшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З [[1977]] — старэйшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). Ад [[1993]] — загадчык аддзелу крытыкі і навукі. Жонка — якуцкая пісьменьніца [[Валянціна Гаўрыльева]] (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: «Краіна Уот-Джулістана». Мн. 1981).
 
Памёр пры загадкавых абставінах [[29 чэрвеня]] [[1994]] году ў прыгарадзе Якуцку. На помніку напісана: ''«Ласков Иван Антонович 1942—1994 Писатель. Редактор якутского эпоса „Нюргун Боотур — Стремительный“»''.
 
== Творы ==
* «Кружное лета» ([[1973]])
* «Кульга» ([[1985]])
* «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» ([[1978]])
* «Чароўны камень» ([[1983]]).
 
Напісаў шмат артыкулаў, у якіх на аснове этымалягічнай тыпалёгіі, вылучэньня адпаведнікаў у мовах розных народаў распрацоўваў гіпотэзу пра вугра-фінскія карані ўсходніх славянаў, прыйшоў да высновы, што [[літва (племя)|літва]] не была балцкім племем.<ref>[[Любоў Гарэлік]]. Ласкоў Іван Антонавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 183</ref>
Радок 40:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 48:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ласкоў, Іван}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1941 годзе]]