Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
стыль
Радок 45:
|Commons = Bychaŭ Castle
}}
'''Быхаўскі замак''' — помнік архітэктуры [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] у [[Быхаў|Быхаве]]. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне [[места]], на высокім правым беразе [[Дняпро|Дняпра]]. Уваходзіў у сыстэму [[Быхаўскія мескія ўмацаваньні|мескіх умацаваньняў]]. Твор архітэктуры [[барока]] і [[рэнэсанс|рэнэсансу]]. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьБеларусі]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Bychaŭ. Быхаў (XVII).jpg|міні|зьлева|Места і замак, [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]]]
 
Да [[1590]] году на месцы мураванага замка існавалі драўляна-земляныя ўмацаваньні — колцавы вал, драўляныя сьцены ў выглядзе [[Гародня (фартыфікацыя)|гародняў]], вежы і ўязная брама. У [[1590]] годзе яны вытрымалі напад загону «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «''наехавши гвалтовне…, шкоды немалые… починили''». У варотах брамы і ў драўляных сьценах засталіся «''есьмо куль и стрел немало''».
 
[[Файл:Bychau (Bielarus) XVIII.jpg|міні|зьлева|Плян замка, [[1707]]]]
 
Тады ж уладальнік Быхава [[Гетман вялікі літоўскі|гетман вялікі]] [[Ян Караль Хадкевіч]] атрымаў ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] грамату на пабудову замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаваньняў. Будаваньне вялося ў [[1610]]—[[1619]]1610—1619 гадох і завяршылася ўжо за [[Леў Сапега|Львом Сапегам]], да якога места перайшло ў [[1628]] годзе.
 
[[Файл:Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (XIX).jpg|значак|Плян і разрэз замка]]
 
Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак атачаўся 800-мэтровым валам з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. Фартэцыя зьяўляласябыла ядром абароны места. З усходу Быхаў меў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў яго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім — пакоі і сталовая заля.
 
[[Файл:Bychaŭ. Быхаў (1778-1780).jpg|міні|зьлева|Плян места і замка, [[1778]]—[[1780]]1778—1780]]
 
У замку бесьперапынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару — «губэрнатару», а таксама вялікая колькасьць [[пальная зброя|пальнай зброі]] і амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Тутэйшая зброя і мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] і за яе межамі. Паводле зьвестак за [[1692]] год, у цэйхгаўзе Быхаўскага замка меласязахоўвалася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 «сьвіньні» волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, б- і 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, а таксама харугвы<ref>[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Быхаўскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 360.</ref>.
 
[[Файл:Bychaŭ, Dniapro. Быхаў, Дняпро (1941).jpg|значак|Замак у панараме места, [[1941]]]]
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]1654—1667) Быхаўскім умацаваньням прыйшлося нялёгка. З жніўня [[1654]] году на працягу 11 месяцаў яго беспасьпяхова трымалі ў аблозе казацкія загоны Залатарэнкі і 11 палкоў маскоўскага войска на чале з ваяводам Трубяцкім. Толькі ў пачатку [[1657]] году па 18-месячнай аблозе маскоўскія захопнікі з казакамі Нячая штурмам узялі замак. Па пераходзе Нячая на бок Рэчы Паспалітай з [[14 траўня]] [[1659]] году фартэцыю штурмавалі ўжо групоўкі карных аддзелаў Лабанава-Растоўскага і Зьмеева. У ходзе гэтай аблогі места моцна пацярпела, а ў замку выбухнуў арсэнал.
 
За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]1700—1721) да разбурэньня замка прычыніліся войскі [[Пётар I|Пятра I]]. На працягу сямі зь лішнім гадоў у месьце знаходзіўся расейскі гарнізон. Пры яго адступленьні прыводзіліся ў непрыдатны стан брамы, зьнішчаліся бастыёны. Празь некаторы час Сапегі аднавілі ўмацаваньні, артылерыйскі парк зноўку папоўніўся новымі прыладамі.
 
Да нядаўняга часу на тэрыторыі Быхаўскага замка знаходзіўся мэблевы цэх. У жніўні [[2004]] году ў замку адбыўся пажар. Быў моцна пашкоджаны дах. Абвалілася адна са сьценаў. З таго часу ніякіх рамонтных і рэстаўрацыйных працаў не праводзілася. У наш час замак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Быхаўскі замак.jpg|значак|Замак у пач. XX ст.]]
 
Замак — помнік архітэктуры [[барока]] з асобнымі элемэнтамі [[рэнэсанс]]у і абарончага дойлідзтва. Комплекс складаўся зь некалькіх мураваных карпусоў, якія ўтваралі ў пляне няправільныя чатырохкутнікі памерамі 75х7075×70 м. З поўначы ўнутраны двор замыкаўся мурам з выхадам на гарадзкі вал. З заходняга боку замкавага комплексу, павернутага да Рынку, былі кашары. У сярэдняй частцы знаходзілася ўязная брама з пад'ёмным мастом, паабапал якой разьмяшчаліся 8-гранныя абарончыя вежы. На поўдзень ад вежы цягнуўся мур, пазьней заменены драўлянымі карпусамі. За імі разьмяшчаўся мураваны 2-павярховы службовы корпус, які прымыкаўдалучаўся да палаца. Выцягнуты будынак самога палаца галоўным падоўжным фасадам арыентаваўся на ўсход, да Дняпра, быў накрыты высокім двухсхільным2-схільным чарапічным дахам, вышынёй амаль роўным двум паверхам. Да сярэдзіны ўсходняга і тарцовага паўднёвага фасадаў палаца прылягаюцьдалучаюцца гранёныя вежы, якія раней былі 5-яруснымі і завяршаліся 2-яруснымі [[Банька|купаламі–банькамі]] (уплыў архітэктуры нідэрляндзкага рэнэсансу). Фасад палаца, павернуты да двара, афармляла 2-ярусная аркавая галерэя з уваходамі ўва ўнутраныя памяшканьні. Аркада першага паверху была мураванай з крыжовымі скляпеньнямі, на другім паверсе галерэя была драўлянаядраўлянай. Пад будынкам разьмяшчаюцца вялікія скляпеністыя сутарэньні.
 
Да нашага часу не захаваліся многія элемэнты дэкору будынкаў, завяршэньні вежаў, першапачатковы ўнутраны плян будынкаў.
Радок 82:
=== Гістарычныя здымкі ===
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4" caption="Старыя здымкі">
Bychaŭ, Haradzieckaja. Быхаў, Гарадзецкая (XIX).jpg|З боку Дняпра, кан. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (1905).jpg|Агульны выгляд, кан. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (XX).jpg|Агульны выгляд, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
Bychaŭ, Kaścielnaja. Быхаў, Касьцельная (1900).jpg|З боку [[Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Быхаў)|касьцёла]], пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]
</gallery></center>
 
=== Сучасныя здымкі ===
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4" caption="Сучасныя здымкі">
Файл:Bh zm 01.jpg|Агульны выгляд, [[2012]]
Файл:Bychau castle inside.jpg|Усярэдзіне
Файл:Bychaŭ. Быхаў (2007).jpg|Агульны выгляд, [[2007]]
Файл:Sapieha Castle in Bychaŭ (2007).jpg|Замкавая вежа
</gallery></center>
 
== Рэстаўрацыя ==
У [[2010-я]] гады пачалася рэстаўрацыі замка. Прыблізны яе каштарыс ацэньваецца ў Br100 млрд (каля 12 млн даляраў)<ref>{{спасылка|загаловак=Быхаўскі замак разбураецца: няма грошай|url=http://www.svaboda.org/content/article/24732611.html|праект=[[Радыё Свабода]]}}</ref>. Да [[1 верасьня]] [[2013]] году, калі ў Быхаве прайшоў [[Дзень беларускага пісьменства]], замак часткова аднавілі. На 2013 год на аднаўленьне вежаў, упарадкаваньне тэрыторыі і кансэрвацыю фрагмэнтаў замка дзяржава выдаткавала каля Br.7 млрд. Фінансаваньне паступала з рэспубліканскага (900 млн.), абласнога (5 млрд.) і мясцовага (1 млрд.) бюджэтаў<ref>{{спасылка|загаловак=Быховский замок будет частично восстановлен к 1 сентября |url=http://news.tut.by/society/338099.html|праект=[[TUT.BY]]}}</ref>. Таксама адкрыты дабрачынны рахунак для ахвяраваньняў грамадзян. На пачатак сакавіка 2013 году было сабрана Br.60 млн<ref>{{спасылка|загаловак=В восстановление замков Беларуси инвесторы вкладывают деньги не активно |url=http://news.tut.by/economics/338018.html|праект=[[TUT.BY]]}}</ref>. У замку вядуцца археалягічныя раскопкі пад кіраўніцтвам [[Ігар Марзалюк|Ігара Марзалюка]].
 
Як мяркуецца, у адноўленым замку разьмесьціцца экспазыцыя мясцовага краязнаўчага музэю, раённая бібліятэка й выстаўныя залі, а ўва ўнутраным двары будзе працаваць канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам<ref>{{спасылка|url=http://www.belta.by/ru/all_news/culture/Na-vosstanovlenie-Byxovskogo-zamka-v-2013-godu-budet-vydeleno-Vr15-mlrd_i_613405.html|загаловак=На восстановление Быховского замка в 2013 году будет выделено Вr1,5 млрд.|аўтар=Кулягін С.|праект=[[БелТА]]|дата публікацыі=29 кастрычніка 2012|мова=ru}}</ref>.