Міхась Машара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 35:
У лістападзе [[1923]] г. трапіў пад заклік у польскае войска, скончыў фэльчарскую школу. Да пачатку [[1925]] г. у санітарным батальёне ў [[Горадня|Горадні]]. Пасьля дэмабілізаваньня вярнуўся ў Таболы, ствараў гурткі [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] (БСРГ), працаваў інструктарам у яе Цэнтральным камітэце.
 
Пасьля разгрому БСРГ у пачатку 1927 г. рэдагаваў віленскую газэту «[[Наша воля (1927)|«Наша воля»]]». Пасьля трэцяй яе канфіскацыі трапіў пад арышт, затым яго перавезьлі на допыты ў Глыбокае, адтуль амаль празь месяц — у віленскую [[Лукіская турма|турму Лукішкі]], дзе прасядзеў больш за 4 гады. У астрозе зноў пачаў пісаць вершы, якія здолеў перадаць на волю. Яго першы паэтычны зборнік «Малюнкі» выдала ў [[1928]] г. [[Зоська Верас]] на ўласныя грошы.
 
Па вяртаньні з турмы дамоў ажаніўся. Да [[1939]] г. працаваў лесарубам і плытагонам. Тым часам выйшлі з друку яго зборнікі «На сонечны бераг» (1934), «Напрадвесьні» (1935), паэмы «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Вясельле» (1934) і «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1934), «Чорт з-пад печча» (1935) і «Лёгкі хлеб» (1936)<ref>{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=173| копія = | загаловак =Машара Міхась| фармат = | назва праекту = Заходняя Беларусь| выдавец =Культурна-асьветніцкі [[Спадчына (клюб)|клюб «Спадчына»]]| дата = 20 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Зборнік жа «З-пад стрэх саламяных» (1937) канфіскавалі, а «З ваколіцаў сініх балот» страцілі да выданьня.