Дзісенскае масла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q13030649 (translate me)
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
'''Дзі́сенскае ма́сла''' — гатунак [[сьметанковае масла|сьметанковага масла]], які вырабляўся сялянскім арцелямі [[Дзісенскі павет|Дзісенскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]] на пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] і пастаўляўся ў буйныя прамысловыя цэнтры [[Расейская імпэрыя|Расійскай імпэрыі]], а таксама на экспарт.
 
Арцельнае масларобства ўзьнікла ў Дзісенскім і суседнім [[Дрысенскі павет|Дрысенскім павеце]] [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]] ў канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] ў сувязі з рэзкім падзеньнем попыту на прадукцыю земляробства. Асабліва пасьпяхова разьвіваўся экспарт у [[Ангельшчына|Ангельшчыну]]. У [[1905]] годзе зь Дзісенскага павету было адпраўлена ў Ангельшчыну масла на 10 тыс. руб., у [[1908]] — на 175 тыс., і ў [[1910]] — на 260 тыс. руб. Дзісенскае масла займала адно зь першых месцаў на ангельским рынку і каштавала на 2—4 шылінгі даражэй, чым іншыя гатункі масла з Расейскай імпэрыі. Яно збывалася без пасярэднікаў цераз транспартную кантору «Гергард і Гей» у [[Лёндан]] і [[Лідс]]. Па прыбыцьці ў Ангельшчыну па пошце высылаўся аванс ад 36 до 45 р. за бочку, рэшта — пасьля поўнай рэалізацыі. На жаль, арцельныя пастаўшчыкі не паспрабавалі зарэгістраваць адмысловай гандлёвай маркі, і дзісенскае масла пастаўлялася пераважна пад маркай «галшцінскага». Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] замежны рынак і высокая рэпутацыя дзісенскага масла былі страчаныя назаўжды.