Ільля Гурвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
 
Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
'''Ільля Самуілавіч Гурвіч''' ([[7 ліпеня]] [[1919]], [[Менск]], [[ЛітБелССР]] — [[14 сакавіка]] [[1992]], [[Масква]]) — этнограф, доктар гістарычных навук (1966), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Бацька, Самуіл Канстанцінавіч, які скончыў у 1903 годзе мэханічнае аддзяленьне Харкаўскага тэхналягічнага інстытуту, быў інжынэрам-пуцейцам, будаўніком мастоў; маці, Яўгенія Ільлінічна, якая атрымала адукацыю ў Сарбоне, працавала доктаркай.
 
Тады ж у 1919 г., уцякаючы ад вайны, сям’я Гурвічаў пераехала ззь Менску на сталае месца жыхарства ў Маскву і пасялілася на Срэценцы, у Вялікім Сергіеўскім завулку. Адна ягоная сястра — Ганна Бастэльман — стала прафэсійнай музыкай, другая — Паліна Каплан — перакладчыцай заходнеэўрапейскай паэзіі. У 1928 г. ягоны бацька Самуіл быў арыштаваны органамі НКУС і ў ноч на 4 траўня 1928 г. ён загінуў. Далейшае выхаваньне Ільлі і ягонага малодшага брата Канстанціна леглі на плечы маці ды цётак.
 
У 1937 г. Ільля скончыў з адзнакай сярэднюю школу і паступіў на Гістарычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, дзе зь першага курсу пачаў займацца ў этнаграфічным гуртку ўраджэнца Брэст-Літоўска Марка Косьвена.
 
У 1938 г. Ільля знаёміцца зь Сяргеем Токаравым, які ў тыя гады працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага антырэлігійнага музэю, а ўжо летам 1939 г. прымае удзелўдзел у заарганізаванай Токаравым экспэдыцыі на Каўказ да чаркесаў-шапсугаў. У 1940 г. Ільля ў складзе новай экспэдыцыі С. Токарава зьдзейсьніў паездку на Алтай, дзе займаўся зборам матэрыялаў па рэлігіі, побыту і матэрыяльнай культуры мясцовых цюркаў.
 
У 1941 г., па заканчэньні ўнівэрсытэту, І. Гурвіч атрымоўвае накіраваньне ў Якуцкую АССР, у распараджэньне Народнага камісарыяту прасьветы рэспублікі, які накіроўвае яго уў самы, і зараз, аддалены і маланаселены запалярны Алянёцкі раён, дзе Ільля працуе настаўнікам, а затым дырэктарам няпоўнай сярэдняй школы ў пасёлку [[Алянёк (сяло)|Алянёк]].
 
Гурвіч выкладае гісторыю, геаграфію і рускую мову, выступае зь лекцыямі, загадвае мэтадычным кабінэтам ды зьбірае этнаграфічны матэрыял. У 1944 г. яго выбіраюць старшынём раённага Камітэту саюза настаўнікаў. Ён наладжвае сувязь з Навукова-досьледным інстытутам мовы, літаратуры і гісторыі (НДІМЛГ) ў Якуцку і робіцца ягоным навуковым карэспандэнтам, зьбіраючы матэрыялы па рэлігіі, фальклёру, звычаям, традыцыйнай гаспадарцы і побыту мясцовага насельніцтва.
 
У 1942—1943 гг. Гурвіч дасьледуе Алянёцкі насьлег, у 1944 г. — Кірбейскі насьлег, а ў 1945 г. Джэліндзінскі насьлег Алянёцкага раёну і СаскылахскіСаскыласкі насьлег Анабарскага раёну ЯАССР. У 1946 г. ён быў узнагароджаны мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
 
Пасьля ВАВ, у 1946 г. І. Гурвіч вярнуўся ў Маскву і паступіў у асьпірантуру Інстытуту этнаграфіі АН СССР. Спэцыялізаваўся па этнаграфіі народаў Сыбіры. Абараніў у 1949 г. кандыдацкую дысэртацыю (навуковы кіраўнік С. Токараў) па тэме «Алянёцкія і анабарскія якуты (Гісторыка-этнаграфічны нарыс)».
Радок 23:
У 1956 г. І. С. Гурвіч перавёўся ў Маскву, у Інстытут этнаграфіі АН СССР. У гэтым Інстытуце, у Сэктары па вывучэньні сацыялістычнага будаўніцтва ў малых народаў Поўначы (затым перайменаваны ў Сэктар Крайняй Поўначы і Сыбіры) Ільля Гурвіч прарабіў старшым навуковым супрацоўнікам,. з 1965 г. загадчыкам аддзелу, з 1989 па 1992 г. — вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам гэтага аддзелу.
 
У 1956—1957 гг. ён арганізоўвае экспэдыцыю ў Каракскую нацыянальную акругу, у 1959 г. прымае удзелўдзел у Комплекснай юкагірскай экспэдыцыі, ў 1962 г. праводзіць палевыя досьледы на Чукотцы і Камчатцы.
 
Памёр Ільля Самуілавіч Гурвіч ў выніку няшчаснага выпадку.