Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Архітэктура: артаграфія
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 52:
Айцы-[[езуіты]] зьявіліся ў Юравічах у 2-й палове XVII ст. з фундацыі Барбары Лозкі і Мар'яны Катарскай, якія перадалі вёску ў валоданьне ордэна. 8 верасьня 1673 году адбылося асьвячэньне капліцы, у якую ўрачыста ўнесьлі цудоўны абраз Маці Божай. У 1681 годзе ў выніку дзейнасьці [[Астрог (горад)|астроскіх]] езуітаў у Юравічах утварылася езуіцкая місія.
 
У 1726—1746 гадох на месцы драўляных будынкаў кляштару збудавалі мураваныя. У 1754 годзе місію ператварылі ў рэзыдэнцыю. У 1756 годзе тут адкрылася школа, пераўтвораная ў 1778 годзе ў калегіум. Пры рэзыдэнцыі існавалі музычная бурса, тэатар і бібліятэка<ref>БліновБлінова Т. Юравіцкая езуіцкая рэзідэнцыя // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 771.</ref>.
 
Па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]] (1772) касьцёл і калегіюм працягвалі дзейнічаць. У 1820 годзе, па ліквідацыі ордэна езуітаў у [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], будынкі перадалі [[мазыр]]скім бэрнардынам. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, аднак у 1841 годзе<ref>[[Аляксандар Ярашэвіч|Ярашэвіч А.]] [http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm Пакуты Юравіцкага касцёла] // «[[Наша Вера]]» № 2 (24), 2003.</ref> будынкі вярнулі каталікам. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) у лістападзе 1864 году расейскія ўлады зноў адабралі будынкі ў каталікоў і ў 1865 годзе [[Мураўёўкі|перабудавалі да непазнавальнасьці]] пад царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]].