Вірджынія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 33:
 
== Геаграфія ==
Плошча Вірджыніі складае 110 862 км² (35-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат амываецца водамі Атлянтычнага акіяна; на поўдні мяжуе са штатамі [[Паўночная Караліна]] і [[Тэнэсі]]; на паўночным усходзе — са штатам [[Мэрылэнд]], на паўночным захадзе — са штатам [[Заходняя Вірджынія]], на захадзе — з [[Кентукі]]. Паўвостраў [[Дэлмарва]] на ўсходзе Вірджыніі аддзелены ад асноўнай тэрыторыі штата ЧэсапікскімЧэсапіцкім залівам.
 
Усходняя частка штата моцна забалочаная. Заходняя частка знаходзіцца ў перадпачатку АпалачскіхАпалацкіх гор, сыстэма якіх уключае плато Камбэрлэнд і Блакітны хрыбет. Найболей значныя рэкі штата — [[Патамак (рака)|Патамак]], [[Рапахэнак (рака)|Рапахэнак]], [[Шэнандоа (рака)|Шэнандоа]] і [[Роанак (рака)|Роанак]]. Больш 60% тэрыторыі штата пакрыта лясамі. Клімат умераны, вільготны, са сьпекай улетку і мяккай зімой.
 
== Гісторыя ==
Традыцыйна тэрыторыі цяперашняй Вірджыніі насялялі індзейскія плямёны чэрокі, манаханы, памункі і іншыя. Яны належаць да трох вялікіх этнічных групаў, найбуйнейшай зь якіх была алганкінская, дзьве іншыя — [[іракез]]ская і [[сіў]].
 
У канцы XVI стагодзьдзя ([[1587]] год), калі АнгліяАнгельшчына пачала каланізаваць Паўночную Амэрыку, правінцыя атрымала назву Віргінія («Нявінная») у гонар каралевы [[Лізавета I|Лізаветы I]], якая ніколі не выходзіла замуж. У пачатку XVII стагодзьдзя тут была створаная Лёнданская Віргінская кампанія, якая фінансавала ДжэймстаўнДжэймзтаўн (першапачатковая сталіца правінцыі) і іншыя ангельскія паселішчы.
 
У [[1780]] годзе, падчас [[Вайна ЗША за незалежнасьць|Рэвалюцыйнай вайны]] сталіца была перанесеная ў Рычманд. [[25 чэрвеня]] [[1788]] году Вірджынія стала дзясятым па ліку і найбуйнейшым зь першых трынаццаці штатаў ЗША. Пасьля вайны Вірджынія доўгі час была галоўным палітычным цэнтрам краіны: менавіта адтуль паходзілі аўтары канстытуцыі ЗША, а таксама восем прэзыдэнтаў і іншыя вядомыя палітыкі.
 
Распачатае ў 1840-я разьвіцьцё прамысловасьці было замарожанае [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайной]], але зноўку набрала моцы ў XX стагодзьдзі. 17 красавіка [[1861]] году Вірджынія выйшла са складу Саюзу Паўночных штатаў каб потым афіцыйна ўступіць ў склад Канфэдэрацыі. У [[1863]] годзе ад яе аддзялілася заходняя частка (цяпер штат [[Заходняя Вірджынія]]). Вірджынія стала галоўнай арэнай бітваў — тут адбыліся бітвы пры Бул-Ране, Пітэрсбэргу, Фрэдэрыксбэргу і іншыя. Тутака ж [[9 красавіка]] [[1865]] году ў пасёлку [[Апаматакс]] генэрал Робэрт Э. Ці падпісаў акт аб капітуляцыі.
 
Падчас пасьляваеннай Рэканструкцыі Вірджынія была ізноў афіцыйна прынятая ў склад ЗША ў [[1870]] годзе.
 
У [[1967]] годзе ўпершыню з 1891 году ў заканадаўчы збор штата быў абраны чарнаскуры грамадзянін, а ў [[1969]] годзе ўпершыню з часу сканчэньня грамадзянскай вайны штат узначаліў губэрнатар-рэспубліканец. У [[1989]] годзе ўпершыню ў гісторыі ЗША на пост губэрнатара штата быў абраны афра-амэрыканец Лорэнс УайлдэрЎайлдэр.
 
== Эканоміка ==
Радок 57:
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры штата — [[тытунь]], [[кукуруза]], [[соя]], яблыкі. Больш паловы вартасьці таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі прыходзіцца на жывёлагадоўлю, галоўным чынам гадоўля буйнага рагатага быдла і авечак. Разьвітая птушкагадоўля (акруга Рокінгем — адзін з галоўных цэнтраў ЗША па вытворчасьці індычыны), рыбалоўства і здабыча прадуктаў мора ([[селядзец]], крабы, [[вустрыцы]]).
 
Ёсьць магутная транспартная інфраструктура, якая ўключае сетку шасэ ій чыгунак. Хэмптан-Роўдс — адзін з галоўных партоў краіны. У штаце знаходзяцца аэрапорты, якія абслугоўваюць горад Вашынгтон (аэрапорт Далеса і Нацыянальны аэрапорт).
 
== Адукацыя ==
Адукацыйная сыстэма Вірджыніі заўсёды ўваходзіла ў дзесяткудзясятку найлепшых у краіне паводле Нацыянальнай Ацэнкі Сыстэмы адукацыі Міністэрства Адукацыі ЗША. Паводле стану на 2012 год у штаце было 183 ўнівэрсытэтаў ды каледжаў<ref>[http://nces.ed.gov/collegenavigator/?s=VA College Navigator — Search Results] Нацыянальны цэнтар статыстыкі ў галіне адукацыі ЗША{{ref-en}}</ref>. Заснаваны [[Томас Джэфэрсан|Томасам Джэфэрсанам]] Унівэрсытэт Вірджыніі заняў другое месца ў рэйтынгу U.S. News and World Report.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==