Альбанія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 47:
У [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзі]] пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў [[1912]] годзе альбанскі Народны Кангрэс абвясьціў незалежнасьць Альбаніі. У [[1913]] годзе былі спробы падзяліць Альбанію паміж [[Грэцыя]]й і [[Сэрбія]]й. Да [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] Альбанія паступова пераўтваралася ў княства. 1 верасьня 1928 году Альбанія стала каралеўствам. Потым стала рэспублікай і зноў каралеўствам.
 
[[16 красавіка]] [[1939]] году Альбанія была заваяваная [[Італія]]й, а італьянскі кароль [[Віктар Эмануэль ІІІ]] быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля [[1941]] году да альбанскага пратэктарату было далучана [[Косава]]. У красавіку [[1943]] году краіна была занятая [[Нямеччына|нямецкімі]] войскамі. У [[1943]]—[[1944]]1943—1944 гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны [[камунізм|камуністычны]] рух.
 
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў. Яны перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка [[Ёсіп Броз Ціта|Ёсіпа Броз Ціта]]. [[28 лістапада]] [[1944]] году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка [[Энвэр Ходжа|Энвэра Ходжа]]. [[29 лістапада]] 1944 году Альбанія была вызваленая з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень сьвяткуецца як Дзень вызваленьня. Ёсіп Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
 
У 1946 годзе ЗША наклалі вэта на ўступ Альбаніі ў склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Альбанія была прынятая ў ААН 14 сьнежня 1955 году.
 
З [[1960-я|1960-х]] гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролю [[СССР]]. У [[1968]] годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў у [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]] і выйшла з [[Варшаўская дамова|Варшаўскай дамовы]]. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкі [[Кітай]]. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябе [[атэізм|атэістычнай]] краінай. У [[1976]] годзе назва краіны была зьменена на ''Народная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія''.
 
У канцы [[1970-я|1970-х]] гадоў, пасьля сьмерці [[Мао Цзэдун]]а ў Кітаі, у Альбаніі пачалася міжкланавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасьля сьмерці [[прэм'ер-міністар|прэм’ер-міністра]] [[Мэхмэт Шэху|Мэхмэта Шэху]], абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Сьмерць Ходжы ў [[1985]] годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны.
 
У [[1991]] годзе, уў выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы. У выніку эканамічнага крызісу [[1997]] году, які выклікаў антыўрадавыя паўстаньні, да ўлады прыйшла апазыцыя. Праз восем гадоў, Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў [[2005]] годзе на парлямэнцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У [[2009]] годзе Альбанія далучылася да [[НАТО]]. У 2009 годзе Альбанія пачала працэдуру далучэньня да [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. У 2011 годзе ў сталіцы Альбаніі Тыране прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі дзейнага ўраду, у выніку трое дэманстрантаў загінулі<ref>{{спасылка|url=http://www.svaboda.org/content/news/2283936.html|загаловак=Прэм'ер Альбаніі: ніхто не захопіць уладу гвалтам|выдавец=Радыё Свабода|дата публікацыі=22 студзеня 2011}}</ref>. 23 чэрвеня 2013 году на чарговых парлямэнцкіх выбарах перамагла левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя на чале з мэрам Тыраны Эдзі Рамам<ref>{{спасылка|url=http://www.svaboda.org/content/article/25109769.html|загаловак=Альбанія можа сёлета стаць кандыдатам у Эўразьвяз|выдавец=Радыё Свабода|дата публікацыі=18 верасьня 2013}}</ref>.
 
== Палітыка ==
Альбанія — прэзыдэнцкая рэспубліка. [[Заканадаўчая ўлада]] належыць аднапалатнаму парлямэнту (140 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. З [[1990]] году дзейнічае шматпартыйная палітычная сыстэма. Асноўнымі партыямі Альбаніі зьяўляюцца: [[Сацыялістычная партыя Альбаніі]] (PS, лідар прэм'ерпрэм’ер-міністар Эдзі Рама) і [[Дэмакратычная партыя (Альбанія)|Дэмакратычная партыя]] (PD, лідар - Lulzim Basha).
 
== Геаграфія ==