Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 50:
 
== Гісторыя ==
У навакольлі Аахэна былі знойдзены старажытныя [[Кельты|кельцкія]] паселішчы, якія далі пачатак гораду. У часы панаваньня на гэтых землях [[Старажытны Рым|Рымскай імпэрыі]], тут быў пабудаваны горад пад назвай ''Aquae Grani'' ці ''Aquisgranum'' (ад назвы кельцкага бога здароўя ''Granusa''), таму што тут знаходзіліся аздараўляльныя мінэральныя крыніцы. Кароль франкаў [[Піпін Кароткі]] ацаніў лячэбныя ўласьцівасьці тэрмаў Аахэна, і на месцы рымскага храма па яго загаду была пабудавана капліца а таксама рэзыдэнцыя (''palatium''). Менавіта з гэтага моманту пачынаюцца пісьмовыя згадкі аб Аахэне ў [[765]] годзе.
 
Сын Піпіна, [[Карл Вялікі]], уладар імпэрыі [[Каралінгі|Каралінгаў]], зрабіў Аахэн сваёй сталіцай. У [[790]] годзе тут быў пабудаваны вялікі каралеўскі палац ў клясычным стылі, разам ззь вядомай капліцай, якая засталася і да нашых дзён. Будаваў каліцу майстар ''Ода з Метзу''. У гэтай капліцы Карл Вялікі сабраў шмат каштоўных хрысьціянскіх рэліквіяў.
 
У [[962]] годзе, [[Атон I Вялікі]] каранаваўся ў [[Аахэнскі сабор|Аахэнскім саборы]], і з гэтага часу да [[1531]] году, там каранаваўся 31 імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]]. У [[1165]] годзе Карл Вялікі быў кананізаваны, а праз год, Аахэн атрымаў правы горадагораду і стаў вольным горадам. У [[12 стагодзьдзе|XII]]-[[13 стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзях, горад паступова разьвіваўся, у асноўным дзякуючы гандлю. У 1372 годзе ў Аахэне ўпершыню ў сьвеце пачалі рабіць пашыраныя агульна манэты ([[грош]]) з пазначэньнем году "Ад нараджэньня Хрыста". ў У часы позьняга Сярэднявечча ў Аахэне пачало разьвівацца ткацтва, а горад пачаў граць важную ролю ў нямецкай палітыцы (тут адбываліся рады ''Рэйхстагу'') і ''сыноду''. У [[16 стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзі, у выніку рэлігійных войнаў, пачаўся заняпад гораду — каранацыі каралёў былі перанесены ў [[Франкфурт-на-Майне]], заняпад паскорыўся пасьля пажару [[2 траўня]] [[1656]] году, калі горад згарэў амаль поўнасьцю.
 
У [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[19 стагодзьдзе|XIX]]XVII—XIX стагодзьдзях горад быў папулярным курортам сярод эўрапейскіх багатых людзей (мінэральныя крыніцы), а таксама месцам для адпачынку з казыно, бальнымі залямі і іншымі месцамі адпачынку. У Аахэне быў падпісаны мір паміж [[Гішпанія]]й і [[Францыя]]й пасьля вайны за ''Фляндрыю'' ў [[1668]] годзе. У [[1801]] годзе, горад перайшоў пад уладу Францыі, але ў [[1815]] годзе Вэнскі кангрэс перадаў яго [[Прусія|Прусіі]]. У [[1818]] годзе тут адбыўся першы кангрэс ''Сьвяшчэннага Зьвязу''. У ХІХ стагодзьдзі і ў пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]], дзякуючы блізкасьці [[вугаль]]ных шахтаў, у Аахэне атрымала разьвіцьцё мэталюргічная, хімічная, а таксама тэкстыльная прамысловасьць. У гэты час горад стаў важным транспартным цэнтрам, які злучаў чыгуначныя лініі Нямеччыны і Бэльгіі.
 
У [[1944]] годзе Аахэн стаў першым нямецкім горадам, які быў заняты войскамі саюзьнікаў.
 
[[Аахэнскі сабор]], у якім пахаваны Карл Вялікі і [[Атон III]], быў уключаны ў сьпіс [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА]].
 
== Культура ==
У Аахэне зьявілася першая ў сьвеце дыскатэка (1959 год) - Шатляндзкі клюб. Першым у сьвеце [[дыджэй|дыджем]] быў Klaus Quirini (DJ Heinrich).
 
Мясцовай знакамітасьцю зьяўляецца салодкі хлеб Aachener Printen, які робіцца ў форме вялікіх боханаў.
 
== Адукацыя ==
У Аахэне знаходзіцца адзін з самых прасунутых унівэрсытэтаў Нямеччыны - [[Рэйнска-Вэстфальскі тэхнічны ўнівэрсытэт Аахэна]], заснаваны ў 1870 годзе як палітэхнічны. У ім ад 1896 да 1899 году чытаў лекцыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі [[Вільгельм Він]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Aachen|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Аахэн]]