Дарт Вэйдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki doesn't exist
Радок 24:
 
== Жыцьцяпіс ==
Дарт Вэйдэр не нараджаецца гэткім, ён нараджаецца Энакінам Скайўокерам — добрым хлапчуком у няволі на плянэце Татуін. Маці Энакіна [[Шмі Скайўокер]] знаходзіцца ў рабстве. Энакін таксама нараджаецца як раб, але рабом сябе ня лічыць. Энакін і ягоная маці належаць [[Ўота|Ўоту]]. Ўота — гэта сквапны бізнэсоўца, бізнэс якога цалкам збудаваны на гандлі старымі прыладамі для касьмічных караблёў, які да ўсяго яшчэ мае вялікі ажар да азартных гульняў. Гісторыя Энакіна пачынаецца з моманту, калі на ягоную родную плянэту завітаў рыцар джэдай [[Квай-Гон Джын]]. Энакін прадбачыў прылёт джэдая ў сваіх снах. Сам Энакін зь дзяцінства быў здольны да вырашэньня складаных тэхнічных задачаў. Яшчэ ў маленстве ён зьбірае ўнікальнага [[дроід]]а [[C-3PO]], а таксама сваю гоначную машыну. Ён мае добрую рэакцыю, бо здольны прадбачыць падзеі задоўга да іхняга зьдзяйсьненьня. Гэтая здольнасьць дапамагае яму абыйсьці старога пілёта Сыбулбу й перамагчы ў гонках. Такім чынам Энакін дапамагае Квай-Гону здабыць грошы на рамонт карабля. [[Квай-Гон Джын|Квай-Гон]] заўважае здольнасьці Энакіна і, праверыўшы ягоную кроў на наяўнасьць у ёй [[Мідыхлярыяны|мідыхлярыянаў]], вырашае забраць яго зь сабой на [[Карусант]]. Квай-Гон Джын упэўнены, што Энакін як раз той, пра каго казала старажытнае вяшчунства джэдаяў. Энакін зь цяжкасьцю разьвітваецца з маці й ляціць на Карусант. На Карусанце Энакін знаёміцца зь сваім будучым настаўнікам [[Обі-Ван Кенобі|Обі-Ванам Кенобі]], каралевай [[Падмэ Амідала]]й ды сэнатарам [[Палпатын]]ам. Энакіна зь цяжкасьцямі прымаюць у падаваны, бо ён ужо вельмі дарослы, і самае галоўнае: ён сумуе па маці. Джэдаі ведаюць, што самота вынікае з прывязанасьці, а прывязанасьць — гэта шлях на [[Цёмны бок Моцы]]. Але ж нягледзячы на гэта, дазваляюць Обі-Вану вучыць Энакіна. Зь цягам часу Энакін прывязваецца да сэнатаркі Падмэ, і яна становіцца ягоным адзіным каханьнем у жыцьці, што ў рэшце рэшт прывядзе яго на цёмны бок Моцы. Потым адбываецца шэраг падзей, якія стануць для Энакіна Скайўокера/Дарта Вэйдэра лёсавызначальнымі: сьмерць ягонае маці, якую ён прадбачыў, але ня змог папярэдзіць, сны пра Падмэ ій сьмерць самой Падмэ. Падзеі з маці, сны пра Падмэ, блізкае сяброўства з Палпатынам, непавага да Ордэна і неверагоднае жаданьне любым чынам зьмяніць лёс іншых людзей, уратаваць іх ад сьмерці й заўжды падпарадкоўваць усё сваёй волі прывялі яго да [[Палпатын|сытха]]. У [[Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў|трэцім эпізодзе]] малады рыцар джэдай Энакін Скайўокер у памкненьні ўратаваць сваю жонку Падмэ ій дзяцей ад сьмерці падпарадкоўваецца волі Палпатына, забівае магістра [[Мэйс Вінду]] і пераходзіць на цёмны бок Моцы. Ён накіроўваецца на вульканічную плянэту [[Мустафар]], дзе забівае віцэ-караля [[Нут Ганрэй|Нута Ганрэя]], адлучае армію дроідаў, а потым сустракаецца з сваім былым настаўнікам Обі-Ванам.
[[Файл:Kenobi skywalker duel.jpg|значак|зьлева|Бойка паміж Дартам Вэйдэрам і Обі-Ванам Кенобі, што адбылася на вулканічнай плянэце Мустафар]]
Паміж імі адбываецца бойка, гэтая бойка зьяўляецца самай доўгай (цягнецца цягам 10 хвілінаў) і фэерычнай ва ўсёй гісторыі «Зорных войнаў». Менавіта дзякуючы гэтаму бою Дарт Вэйдэр набыў свой клясычны зьнешні выгляд: маску, чорны кібарг-касьцюм і чорны плашч. У Вэйдэра так і не атрымоўваецца ўратаваць Падмэ, і ад гэтага ён яшчэ болей пачынае злавацца на ўсіх джэдаяў, бо ўпэўнены, што гэта яны вінаватыя ў сьмерці ягонай жонкі. Дарт Вэйдэр ня здолеў забіць Обі-Вана ў бойцы на Мустафары, але ў яго атрымоўваецца зьнішчыць фізычна яго на [[Зорка сьмерці|Зорцы сьмерці]] ў [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|чацьвёртым эпізодзе]].
Радок 31:
 
== Моц ==
Дарт Вэйдэр — гэта вельмі дужы адэпт на цёмным баку Моцы. Ягоным аблюбаваным мэтадам забойства зьяўляецца ўдушэньне сваёй ахвяры. Дарт Вэйдэр вельмі добра валодае тэлекінэзам і здольны рухаць аб'ектыаб’екты, якія знаходзяцца на адлегласьці.
 
== Зброя ==