Вярблюд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 17:
'''Вярблюд''' ({{мова-la|Camelus}}) — жывёла клясы [[сысуны|сысуноў]], адносіцца да капытных у межах роду [[вярблюдавыя|вярблюдавых]], шырока вядомая сваім адметным тлушчавым адкладаньням у выглядзе гарбу на сьпіне. Уснуюць два віды вярблюдаў, адзін зь якіх мае адзін горб, а другі — два. [[Аднагорбы вярблюд|Аднагорбыя вярблюды]] пражываюць у асноўным у сухіх пустэльных рэгіёнах [[Заходняя Азія|Заходняй Азіі]], у той час як [[двухгорбы вярблюд]] мае тэрыторыю пражываньня ў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Азія|Ўсходняй Азіі]]. Абодва віду зьяўляюцца хатнімі жывёламі, і выкарыстоўваюцца чалавека дзеля атрыманьня [[малако|малака]] й [[мяса]], а таксама ў якасьці працоўнай сілы.
 
Сярэдняя працягласьць жыцьця вярблюдаў складае ад 40 да 50 гадоў. Вярблюды могуць разганяцца ня толькі да хуткасьці 65 км/г пры бегу на кароткія дыстанцыі, але здольныя падтрымліваць сталую хуткасьць да 40 км/г. Паводле археалягічным дадзеных продкі сучасных вярблюдаў зьявіліся ў [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] ў часы [[палеагенавы пэрыяд|палеагенавага пэрыяду]], а затым распаўсюдзіліся на большай частцы [[Азія|Азіі]]. Народы старажытнага [[Самалі]] адамашнілі вярблюдаў да [[2000 да н. э.|2000 году да н. э.]]<ref>Scarre, Chris (1993-09-15). «''Smithsonian Timelines of the Ancient World''». London: D. Kindersley. p. 176. ISBN 978-1-56458-305-5</ref><ref>Bulliet, Richard (1990-05-20) [1975]. «''The Camel and the Wheel''». Morningside Book Series. Columbia University Press. p. 183. ISBN 978-0-231-07235-9.</ref>.
 
== Этымалёгія ==
Радок 32:
=== Драмадэры ===
{{Асноўны артыкул|Аднагорбы вярблюд}}
Дзікіх аднагорбых вярблюдаў драмадэраў ({{мова-la|Camelus dromedarius|скарочана}}) у наш час не захавалася. У цэнтральных раёнах [[Аўстралія (кантынэнт)|Аўстраліі]] можна сустрэць зьдзічэлых, раней завезеных туды аднагорбых вярблюдаў, якія бескантрольна размножваюцца з-за адсутнасьці сур’ёзных лімітуючых фактараў. На шырокіх тэрыторыях старога сьветасьвету з засушлівым і гарачым кліматам драмадэры застаюцца важнымі гаспадарчымі жывёламі, якія выконваюць шматлікія функцыі й працягваюць адыгрываць важную ролю ў культуры асобных народаў сьвету.
 
== Вярблюд у культуры ==
[[Файл:CoA of Chelyabinsk (2000).svg|міні|120пкс|справа|Герб ЧалябінскаЧалябінску]]
[[Файл:Coat of arms of Eritrea (or-argent-azur).svg|міні|120пкс|справа|Герб Эрытрэі]]
Здаўна вярблюды выкарыстоўваліся ў [[войска]]х, з часоў [[антычнасьць|антычнасьці]] й [[сярэднявечча]], для перавозкі грузаў і вершнікаў, непасрэдна ў баі выкарыстоўваліся баявыя вярблюды ў складзе баявой [[кавалерыя|кавалерыі]] й індывідуальна, часьцяком з мэтай застрашваньня суперніка.
 
У [[хрысьціянства|хрысьціянстве]] вярблюд сымбалізуе ўмеранасьць, годнасьць, каралеўскую кроў, паслухмянасьць, жыцьцёвую сілу й асацыюецца з чараўнікамі й [[Ян Хрысьціцель|Янам Хрысьціцелем]], які насіў пояс зь вярблюджай шкуры. Вярблюд, прыклонены на калені для прыняцьця ношы, ўвасабляе пакору. У [[іранцы|іранцаў]] вярблюд асацыюецца з [[цмок]]ам. У [[Старажытны Рым|рымлянаў]] вярблюд быў пэрсаніфікацыяй [[Арабія|Арабіі]] на [[манэта]]х. Вярблюд зьяўляецца сымбалем [[мова праграмаваньня|мовы праграмаваньня]] [[Perl]].
 
У горадзе [[Ахтубінск]] у [[Астраханская вобласьць|Астраханскай вобласьці]] на плошчы імя Леніна ўсталяваны помнік двум вярблюдам Машцы й Мішу, якія служылі ў камандзіра гарматы сяржанта Рыгора Несьцерава й цягнулі гармату, якая зрабіла адзін зь першых залпаў па [[Райхстаг (будынак)|Райхстагу]]у<ref>[http://www.vahtubinske.ru/news/opisanie_i_razmery_pamjatnika_my_pobedili/2010-02-13-346 Апісавньне й памер помніка «Мы перамаглі!»]</ref>.
 
=== Геральдыка ===
Радок 50:
Вярблюд таксама прысутнічае на гербе [[Эрытрэя|Эрытрэі]].
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
== Цікавыя факты ==
Вярблюдовыя ўюк [[хімл]] служыў мерай вагі, якая выкарыстоўвалася ў мусульманскіх краінах. Вага хімла ў розных рэгіёнах моцна адрозьнівалася, сярэдні (акруглены) хімл набліжаўся да вагі ў 250 кг.
 
Радок 57:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Camelus}}
* [http://camelus.info/ Сайт пра вярблюдаў]
* [http://militerra.com/index.php?option=com_content&task=view&id=247&Itemid=117 Вярблюды ў войнах старажытнасьці]
* [http://www.greenagro.ru/verblud_verbludovodstvo.html Вярблюдаводзтва]
 
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Парнакапытныя]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]