Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 9:
Пачалося паўстаньне [[24 сакавіка]] [[1794]] году. У гэты дзень на Рынкавай плошчы [[Кракаў|Кракава]] быў агалошаны Акт паўстаньня, якім Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сілаў і кіраўніком усяго паўстаньня абвяшчаўся нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду [[Тадэвуш Касьцюшка|Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка]]. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы й адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утвораная [[21 траўня]]).
 
З [[22 красавіка]] на [[23 красавіка]] паўстанцы вызвалілі [[Вільня|Вільню]] й [[24 красавіка]] ўтварылі [[Найвышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага|Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага]] на чале зь ліцьвінам [[Якуб Ясінскі|Якубам Ясінскім]]. Хутка ўсё Вялікае Княства было ахопленае [[Віленскае паўстаньне (1794)|полымем паўстаньня]]. Паўстанцы ўзялі ўладу ў [[Горадня|Горадні]], [[Берасьце|Берасьці]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Слонім]]е, [[Пінск]]у, [[Ваўкавыск]]у, [[Кобрынь|Кобрыні]], [[Ашмяны|Ашмяне]], [[Ліда|Лідзе]], [[Браслаў|Браславе]]. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаньнем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
 
Паўстаньне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства й гарадзкога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленьні ад «ярма дэспатызму» народаў суседніх краінаў. Касьцюшка заклікаў да ўдзелу ў паўстаньні прадстаўнікоў усіх веравызнаньняў. Асаблівая ўвага была выказаная ім да праваслаўнага сьвятарства й насельніцтва. [[14 чэрвеня]] Народная рада выдала пастанову аб аднаўленьні герархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай [[Пінская кангрэгацыя 1791 году|Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 году]] абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.