Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Тленак <ref>http://www.kristallikov.net/page29.html</ref>(аксід) — гэта складанае хімічнае рэчыва...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:26, 28 красавіка 2016

Тленак [1](аксід) — гэта складанае хімічнае рэчыва, якое ўяўляе сабою злучэньне простых хімічных элемэнтаў з тленам.

Апісаньне

Тленкі адасабляюцца на солеўтваральныя й несолеўтваральныя. Солеўтваральныя бываюць трох тыпаў: асноўнымі, кіслотнымі ды амфатэрнымі.

Прыкладам несолеўтваральных тленкаў можа быць: NO (тленак азоту) - уяўляе сабою газ бяз колеру й паху, які можа ўтварацца пасьля навальніцы. Або CO (тленак вугляроду) - газ бяз паху.

Асноўныя тленкі

Асноўныя тленкі - гэта складаныя рэчывы, якія ўтвараюць солі пры хімічнай рэакцыі з кісьлямі альбо кіслотнымі тленкамі. З асновамі ды асноўнымі тленкамі не рэагуюць. Прыкладам асноўных тленкаў можа быць:

K2O (тленак калю) або CaO (тленак вапню). Да асноўных тленкаў адносяць тленкі мэталаў першай і другой валентнасьці.

Кіслотныя тленкі

Кіслотныя тленкі - складаныя рэчывы, да якіх адносяцца тленкі немэталаў і тленкі мэталаў з V, VI і VII валентнасьцю. Яны ўтвараюць солі пры хімічным ўзаемадзеяньні з асновамі альбо асноўнымі тленкамі. З кіслотнымі тленкамі не рэагуюць.

Прыкладам асноўных тленкаў можа быць:

CO2 (дыяксід вугляроду), P2O5 - (пентаксід фосфару) утвараецца пры гарэньні белага фосфару й SO3 - трыяксід серкі.

Амфатэрныя тленкі

Амфатэрныя тленкі - складаныя рэчывы, да якіх адносяцца тленкі мэталаў III, IV валентнасьці. Утвараюць солі ў рэакцыях з кісьлямі, кіслотнымі тленкамі, асновамі ды асноўнымі тленкамі. Нягледзячы на тое, што ZnO, Beo, SnO, PbO маюць валентнасьць 2, яны таксама ўваходзяць у сьпіс амфатэрных тленкаў.

  1. ^ http://www.kristallikov.net/page29.html