Віртуальная часьцінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
'''Віртуальная часьцінка''' — некаторы абстрактны аб'ектаб’ект у [[квантавая тэорыя поля|квантавай тэорыі поля]], які мае [[квантавы лік|квантавыя лікі]] адной з рэальных [[Элемэнтарная часьцінка|элемэнтарных часьцінак]] (з масай <math>m</math>), для якога, аднак, не выконваецца звычайная сувязь паміж энэргіяй і імпульсам (<math>E^2 \not = m^2 c^4 + p^2 c^2</math>). Віртуальныя часьцінкі ня могуць «уляцець на бясконцасьць»; яны нараджаюцца і павінны пасьля ці паглынуцца якой-небудзь часьцінкай, ці проста распасца. Можна сказаць, што віртуальныя часьцінкі — гэта і ёсьць мэханізм, які ажыцьцяўляе [[фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні|узаемадзеяньне]].
 
'''Віртуальнасьць''' часьцінкі характэрызуецца [[Лорэнц-інварыянтнасьць|рэлятывісцкі-інварыянтнай]] велічынёй <math>Q^2 = E^2 - p^2 c^2 - m^2 c^4</math>, прычым <math>Q^2</math> можа быць як дадатнай, так і адмоўнай велічынёй. Вобласьць значэньняў E і p, пры якіх віртуальнасьць роўна нулю, называецца '''масавай паверхняй''' ці '''масавай абалонкай''' часьцінкі.
Радок 21:
Строга кажучы, віртуальныя часьцінкі — гэта ў большай ступені матэматычная зьява, чым фізычная рэальнасьць. Сапраўды, у [[квантавая тэорыя поля|квантавай тэорыі поля]] ў дакладных выразах для працэсаў узаемадзеяньня рэальных часьцінак ніякія віртуальныя часьцінкі не фігуруюць. Калі, аднак, паспрабаваць спрасьціць дакладны выраз у рамках [[тэорыя абурэньняў|тэорыі абурэньняў]], расклаўшы яго ў шэраг па [[канстанта ўзаемадзеяньня|канстанце ўзаемадзеяньня]] ([[малы парамэтр|малому парамэтру]] тэорыі), то ўзьнікае бясконцы набор складнікаў. Кожны з членаў гэтага шэрагу ''выглядае'' так, нібыта ў працэсе ўзаемадзеяньня ўтвараюцца і зьнікаюць аб'екты, якія маюць квантавыя лікі рэальных часьцінак. Аднак гэтыя аб'екты распаўсюджваюцца ў прасторы па закону, адрознаму ад рэальных часьцінак, і таму калі іх трактаваць як выпраменьваньне і паглынаньне часьцінкі, то трэба будзе прыняць, што для іх не выконваецца сувязь паміж энэргіяй і імпульсам. Такім чынам, віртуальныя часьцінкі зьяўляюцца толькі тады, калі мы пэўным чынам спрашчаем зыходны выраз.
 
Ня гледзячыНягледзячы на некаторую фіктыўнасьць тэрмінатэрміну «віртуальная часьцінка», у шматлікіх выпадках гэта даволі зручны спосаб апісаньня ўзаемадзеяньня. У прыватнасьці, грувасткасьць вылічальных працэсаў рэзкорэзка падае, калі папярэдне скласьці правілы нараджэньня, зьнішчэньня і распаўсюджаньня гэтых віртуальных часьцінак ([[правілы Фэйнмана]]) і адлюстраваць працэс графічна, з дапамогаю [[Дыяграмы Фэйнмана|дыяграм Фэйнмана]].
 
Часам, у мэтах нагляднасьці, канцэпцыю «віртуальных часьцінак» тлумачаць інакш. А менавіта, кажуць, што ў працэсе ўзаемадзеяньня [[закон захаваньня энэргіі]] выконваецца ня строга, а зь некаторай хібнасьцю. Гэта не супярэчыць [[квантавая мэханіка|квантавай мэханіцы]]: згодна [[суадносіны неазначальнасьцей|суадносінам неазначальнасьцей]], падзея, якая доўжыцца канчатковы прамежак часу, не дазваляе зафіксаваць энэргію з дакладнасьцю вышэй за некаторы ліміт. Груба кажучы, прамежкавыя часьцінкі «пазычаюць энэргію» на некаторы невялікі час. У гэтым выпадку ў працэсе ўзаемадзеяньня могуць нараджацца і зьнікаць звычайныя часьцінкі, толькі зь невялікім парушэньнем закона захаваньня энэргіі.
 
 
{{Няма_крыніц}}