Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 12:
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэцкіх студыяў быў накіраваны настаўнікам у Жыровічы. У 1831 выехаў у Вільню з мэтай збору матэрыялаў для абароны на доктара багаслоўя. Пэўны час у 1831 працаваў хатнім настаўнікам у Нізах Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні ў сям’і маршалка Чудоўскага, якая вызначалася высокай асьветай. Як адзначаў сам Плакід Янкоўскі, гэты час ён правёў зь вялікай карысьцю для сябе.
 
У 1831 ажаніўся на дачцэ старшыні Літоўскай кансысторыі Гэлене Тупальскай, ззь якой пражыў 35 гадоў, меў трох сыноў і двух дачок. Пазьней ён узяў на выхаваньне яшчэ шасьцёра дзяцей роднай сястры Ганны, якая памерла ў 1846.
 
У 1832 Плакід Янкоўскі зноў вярнуўся ў Жыровічы, дзе жыла яго сястра Ганна, якая была замужам за рэктарам [[Літоўская духоўная сэмінарыя|Літоўскай духоўнай сэмінарыі]] [[Іпаліт Гамаліцкі|Іпалітам Гамаліцкім]], для працы настаўнікам у школе. У гэты ж год спачыў яго бацька-сьвятар, да якога ён быў вельмі моцна прывязаны.
Радок 19:
20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высьвячаны на ўніяцкага сьвятара, потым стаў праваслаўным сьвятаром, протаярэем. Магістар тэалёгіі, прафэсар дагматычнай тэалёгіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансысторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] ў [[1839]]. Протаярэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Сьвятой Ганны 2-й і 3-й ступені.
 
ЗЗь пераносам у 1845 з Жыровічаў у Вільню Літоўскай духоўнай кансысторыі і сэмінарыі жыў у Вільні, зьяўляўся настаяцелем у катэдральнай царкве сьв. Мікалая Цудатворцы, якую ў часы праваслаўнага мітрапаліта [[Ёсіф Сямашка|Ёсіфа Сямашкі]] перабудавалі са знакамітага [[Касьцёл сьв. Казімера (Вільня)|касьцёла сьв. Казімера]] айцоў-езуітаў. Паводле ўласнага жаданьня ў 1846 пакінуў Вільню. Зьяўляўся благачынным, жыў у [[Бялавічы|Бялавічах]] Слонімскага ўезду. З 1858 перабраўся ў [[Жыровічы]], дзе пражыў апошнія 14 гадоў свайго жыцьця. Памёр 28 лютага (11 сакавіка) 1872. Труна ззь яго целам была зьмешчана ў могілкавай царкве сьв. Юрыя ў Жыровічах побач з жонкай.
 
== Літаратурная дзейнасьць ==
Псэўданім Плакіда Янкоўскага — ''John of Dycalp''. Прачытаўшы ''Dycalp'' справа налева, атрымаем імя пісьменьніка, а John (Ян) — выводзіцца зь яго прозьвішча — Янкоўскі. Яшчэ адзін літаратурны псэўданім — ''Віталіс Камаед'' паходзіць ззь першага твору Янкоўскага «Хаос, тры пальцы фіміяму, расказаныя рыфмаплётам ад Віталіса Камаеда», выдадзенага ў Вільні ў 1835 годзе.
 
Валодаў замежнымі мовамі: ангельскай, францускай, нямецкай, італійскай, чэскай, свабодна карыстаўся расейскай, польскай, лацінскай, старажытна-габрэйскай. ЗЗь сялянамі размаўляў на беларускай мове, заняткі ў сэмінарыі праводзіў на расейскай, польскай, лацінскай.
 
Аўтар аповесьцяў, апавяданьняў, гумарэсак (вядомы больш за 20 твораў) і краязнаўчых, біяграфічных і інш. нарысаў, якія былі папулярнымі ў беларускім краі. Выдаў кнігі прозы на польскай мове «Засьценак» (1841), «Хвілінка» (1842), «Апавяданьні» (1843), «Складзеная аповесьць» (1843, разам зь [[Юзэф Крашэўскі|Юзафам Крашэўскім]]), «Унівэрсітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыюкамэдыю «Прадчуваньне» (1842) і іншыя. Аўтабіяграфічны нарыс «Пасхальныя кулічы» раскрывае пастырскае служэньне протаярэя Плакіда Янкоўскага ў Бялавічах. Пераклаў на польскую мову асобныя творы [[Шэксьпір]]а, [[Гётэ]] і інш. Па-расейску (у «Літоўскіх епархіяльных ведамасьцях») з 1864 году друкаваў апавяданьні, нарысы, жыцьцяпісы, успаміны.
 
У 1842 Плакід Янкоўскі намагаўся арганізаваць выданьне аль­манаха «Літвіны», зьдзейсьніў падарожжа ў Наваградак, дзе аглядаў руіны замку і мясцовыя старажытнасьці.
Радок 35:
 
== Літаратура ==
* [[Адам Мальдзіс|Мальдзіс А.]] Літаратурная Камянеччына // «Голас РадзiмыРадзімы», 11 жн. 2005.
* Календарыюм // Czasopis № 09/2005.
* Алісіёнак В. [http://khblit.narod.ru/pracy/alisionak01.htm Тэматыка і праблематыка польскамоўнае творчасці Плацыда Янкоўскага] // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры БДУ. Вып. 1. — Мн., 2001.
Радок 45:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ: Янкоўскі, Плакід}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 20 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1810 годзе]]