Саюз беларускай моладзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д Скасаваньне праўкі 1840172 удзельніка Der Rationalist (гутаркі)
Радок 1:
[[Файл:СБМ_плакат.jpeg|thumb|ПропагандистскийПрапагандысцкі плакатплякат]]
'''Саю́з белару́скай мо́ладзі''' (''СБМ'') — моладзевая арганізацыя на акупаванай [[Трэці Райх|Нямеччанай]] тэрыторыі ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]].
 
== Гісторыя ==
Створаны [[22 ліпеня]] [[1943]]  г. паводле ініцыятывы нямецкіх уладаў на ўзор саюзу гітлераўскае моладзі ([[Гітлер-югенд]]) паводле загаду генэральнага сакратара [[Генэральная акруга Беларусь|генэральнай акругі «Беларусь»]] [[Вільгельм Кубэ|Вільгельма Кубэ]]. Дзейнічаў пад кантолем аддзелу моладзі Генэральнага сакратарыяту «Беларусь» і спэцслужбаў<ref name="энцык">{{Літаратура/БелЭн|14}} С. 222</ref>.
 
Вышэйшым органам СБМ быў Кіруючы штаб на чале зь [[Міхась Ганько|Міхасём Ганько]] (мужчыны) і [[Надзея Абрамава|Надзеяй Абрамавай]] (жанчыны). Штаб месьціўся ў [[Менск]]у, зь ліпеня [[1944]]  г.  — у [[Бэрлін]]е; падпарадкоўваўся [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай радзе]]<ref name="энцык"/>.
 
Друкаванымі органамі былі часопіс «[[Жыве Беларусь (часопіс)|Жыве Беларусь!]]» і газэта «[[Юнацкі покліч (газэта)|Юнацкі покліч]]»<ref name="энцык"/>.
 
СБМ павінен быў аб’ядноўваць беларускую моладзь ва ўзросьце 10—20 гадоў. За чэрвень 1943  — ліпень 1944  гг. на акупаванай тэрыторыі Беларусі было падрыхтавана каля 1500 функцыянэраў малодшага, сярэдняга й вышэйшага зьвяна СБМ. На [[1 ліпеня]] 1944  г. адзінкі СБМ былі створаныя ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12, 6 тыс. чалавек, зь якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаныя ў працоўную групу СБМ «Германія» і працавалі на вайсковых прадпрыемствах Трэцяга Райху. Сябры саюзу прыцягвалі да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых працаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі<ref name="энцык"/>.
 
Пазьней некаторыя радавыя сябры перайшлі на бок савецкіх партызанаў, частка актыўных сяброў (каля 3 тыс. чалавек) пакінулі Беларусь разам з адступаючым нямецкім войскам, частка прыняла ўдзел у антысавецкім супраціве<ref>[http://slounik.org/32091.html Беларускі нацыяналізм. Даведнік]</ref>. Дзейнасьць СБМ працягвалася да вясны [[1945]]  г. на тэрыторыі Нямеччыны. За ўдзел у СБМ пасьля вайны ў [[СССР]] судзілі як за здраду Радзіме, садзейнічаньне акупантам і інш<ref name="энцык"/>.
 
== Крыніцы ==
Радок 17:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://vytoki.net/?docs=00016031 Жыве Беларусь!  — архіў афіцыйнага часапісу арганізацыі]
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/sbm-remember.html Ц. Клыкоўская — Саюз Беларускай Моладзі — вяртаньне з забыцьця]
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/sbm-in-germany.html Ю. Туронак — Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне]