Тройца (сьвята): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 7:
Пасьля [[Узьнясеньне|Ўзнясеньня]] на неба Госпада і Збавіцеля нашага [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], што адбылося на саракавы дзень пасьля Яго Ўваскрасеньня, апосталы і іншыя вучні неадлучна знаходзіліся ў [[Ерусалім]]е. Была разам зь імі і [[Багародзіца|Маці Божая]]. І творачы малітву, яны чакалі зьдзяйсненьня словаў Збавіцеля, Які сказаў ім на разьвітаньне: «…прымеце сілу, як сыдзе на вас [[Дух Сьвяты]], і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ва ўсёй Іудзеі і Самарыі, і нават да краю зямлі» (Дзеян. 1,8).
 
І вось надышоў дзясяты дзень пасьля Ўзнясеньня і пяцідзясяты пасьля Пасхі (адсюль яшчэ адна назва сьвята  — Пяцідзясятніца). «…І раптам пачуўся гук зь неба, нібы ад павеву буйнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І зьявіліся ім падзеленыя языкі, як бы вогненныявогненыя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх. І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на розных мовах, як Дух Сьвяты даваў ім вяшчаць» (Дзеян. 2, 2-4). Гэтая падзея, апісаная ў кнізе Дзеяньняў сьвятых апосталаў, была відавочным знакам таго, што Бог дае апосталам здольнасьць і сілы для пропаведзі вучэньня Хрыстовага ўсім народам.
 
З дня сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вера хрысьціянская пачала хутка распаўсюджвацца. Разышоўшыся па розных краінах, апосталы ўтваралі там хрысьціянскія абшчыны, пасьвячалі ў япіскапы, сьвяшчэньнікі і дыяканы. Гэтая непарыўнасць апостальскай пераемнасьці (яна азначае несупыннасьць перадачы благадаці Сьвятога Духа), ёсьць непарыўнасьць сувязі з Апостальскай Царквой і захоўваецца Праваслаўнай Царквой да сёньняшніх дзён.
 
Сьвята гэтае называецца Днём Троіцы, таму што ў падзеях гэтага дня сьвету адкрылася жыцьцяноснае дзеяньне ўсёй Прасьвятой Троіцы. Людзі пачалі пакланяцца і ўслаўляць тры Асобы адзінага Бога  — Айца і Сына і Сьвятога Духа. Пасьля сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў вучэньне Хрыста пра Трыадзінага Бога і пра ўдзел Трох Божых Асобаў ў выратаваньні чалавечага роду дасягнула выключнай паўнаты і яснасьці. У гэты дзень Праваслаўная Царква заклікае нас пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята Троіцы храмы і сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі.
 
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі [[Біблейская Камісія|Біблейскае Камісіі]] [[БПЦ]].
 
=== Трапар сьвята Пяцідзясятніцы, глас 8 ===
<poem>Благаславёны Ты, Хрысьце Божа наш,
Радок 24 ⟶ 25:
<poem>Калі Ўсявышні сышоў і мовы зьмяшаў,
то гэтым разьдзяліў Ён народы:
калі ж вогненныявогненыя языкі Ён раздаў,
то да адзінства ўсіх заклікаў;
і мы ў згодзе славім Усесьвятога Духа.</poem>