Сусьвет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Са старонкі прыбраны файл AstroMSseqF_063aL_(18135101).jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Fastily. Прычына: Copyright violation: I...
Jarash (гутаркі | унёсак)
выява, дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Constellation Fornax, EXtreme Deep Field (tile section).png|значак|Фотаздымак надзвычай аддаленых аб'ектаў Сусьвету (галяктык) ў сузор'і [[Печ (сузор’е)|Печ]]]]
 
'''Cусьве́т''' — супольнасьць рэчаў, якія існуюць у іх узаемасувязі. Пад узростам Сусьвету разумеюць [[час]] з пачатку яго пашырэньня. Сусьвет ёсьць фундамэнтальны панятак у астраноміі. Сёньня дакладна вядома, што сусьвет не стацыянарны. Пра гэта сьведчыць існаваньне [[Рэліктавае выпраменьваньне|рэліктавага выпраменьваньня]], якое, у сваю чаргу прывяло да гіпотэзы [[Вялікі выбух|Вялікага выбуху]]. Эфэкт чырвонага разьбяганьня галяктык сьведчыць пра тое, што сусьвет пашыраецца. Вывучэньне руху галяктык прывяло да гіпотэзы пра існаваньне [[цёмная матэрыя|цёмнай матэрыі]], якая не выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, але робіць уплыў на рух касьмічных целаў. На практыцы пад Сусьветам часта разумеюць частку матэрыяльнага сьвету, даступную вывучэньню натуральна-навуковымі мэтадамі<ref>[http://www.femto.com.ua/articles/part_1/0604.html «Вселенная»] // Физическая энциклопедия, т.1. Ааронова — Бома эффект — Длинные линии / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред.кол.:А. М. Балдин, А. М. Бонч-Бруевич и др. — М.:Большая Российская Энциклопедия, 1999. ISBN 5-85270-101-7</ref>. Такое вызначэньне ўключае ў сябе дзьве сутнасьці: [[філязофія|філязофскую]] й матэрыяльную, даступную да назіраньняў у цяперашні час альбо ў агляднай будучыні. Калі аўтар адрозьнівае гэтыя сутнасьці, то вынікаючы традыцыі, першую называюць Сусьветам, а іншую — астранамічным Сусьветам.
 
У гістарычным пляне дзеля абазначэньня «ўсёй прасторы» выкарыстоўваліся розныя словы, уключаючы эквіваленты й варыянты з розных моваў, як то «нябесная сфэра», «космас», «сьвет». Выкарыстоўваўся таксама тэрмін «макракосмас», хоць ён прызначаны для вызначэньня сыстэмаў вялікага маштабу, уключаючы іхныя падсыстэмы й часткі. Аналягічна, слова «мікракосмас» выкарыстоўваецца для абазначэньня сыстэмаў малога маштабу ў складзе значна большай сыстэмы, часткай якой зьяўляецца зыходная сыстэма.
Радок 14:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Universe}}
 
{{Накід:Астраномія}}