Георгі Канстанцінавіч Жукаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
W (гутаркі | унёсак)
д +картка, спасылка, дапаўненьне be і ru
Радок 1:
{{Палітык
[[Файл:RIAN archive 2410 Marshal Zhukov speaking.jpg|thumb|Георгі Канстанцінавіч Жукаў]]
|імя = Георгі Жукаў
'''Георгі Канстанцінавіч Жукаў''' ({{мова-ru|Георгий Константинович Жуков}}; [[1 сьнежня]] [[1896]], в. Стралкоўка, [[Калужская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — [[18 ліпеня]] [[1974]], [[Масква]], [[СССР]]) — савецкі палкаводзец, [[Маршал Савецкага Саюза]] (з [[1943]]), міністр абароны СССР ([[1955]]—[[1957]]).
|арыгінал_імя = {{мова-ru|Георгий Константинович Жуков|скарочана}}
|выява = RIAN archive 2410 Marshal Zhukov speaking.jpg
|памер =
|подпіс_пад_выявай = [[Масква]], [[1 верасьня]] [[1941]] г.
|пасада = 2-і [[Міністэрства абароны СССР|міністар абароны СССР]]
|пачатак_тэрміну = [[9 лютага]] [[1955]]
|канец_тэрміну = [[29 кастрычніка]] [[1957]]
|прэзыдэнт =
|прэм’ер-міністар = [[Мікалай Булганін]]
|папярэднік = М.Булганін
|наступнік = [[Радзівон Маліноўскі]]
|пасада2 = Камандзір {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уральская вайсковая акруга|Уральскай вайсковай акругі|ru|Уральский военный округ}}
|пачатак_тэрміну2 = [[4 лютага]] [[1948]]
|канец_тэрміну2 = сакавік [[1953]]
|папярэднік2 = [[Фёдар Ісідаравіч Кузьняцоў|Фёдар Кузьняцоў]]
|наступнік2 = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Міхаіл Ільліч Казакоў|Міхаіл Казакоў|ru|Казаков, Михаил Ильич}}
|прэм’ер-міністар2 =
|прэзыдэнт2 =
|пасада3 = Галоўны камандзір {{Артыкул у іншым разьдзеле|Група савецкіх войскаў у Нямеччыне|Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне|ru|Группа советских войск в Германии}}
|пачатак_тэрміну3 = [[10 чэрвеня]] [[1945]]
|канец_тэрміну3 = сакавік [[1946]]
|папярэднік3 =
|наступнік3 = [[Васіль Сакалоўскі]]
|прэм’ер-міністар3 =
|прэзыдэнт3 =
|пасада4 = Камандзір [[1-ы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронту]]
|пачатак_тэрміну4 = лістапад [[1944]]
|канец_тэрміну4 = 10 чэрвеня 1945
|папярэднік4 = [[Канстанцін Ракасоўскі]]
|наступнік4 =
|прэм’ер-міністар4 =
|прэзыдэнт4 =
|пасада5 = Камандзір [[Заходні фронт|Заходняга фронту]]
|пачатак_тэрміну5 = [[10 кастрычніка]] [[1941]]
|канец_тэрміну5 = [[26 жніўня]] [[1942]]
|папярэднік5 = [[Сямён Цімашэнка]]
|наступнік5 = [[Іван Сьцяпанавіч Конеў|Іван Конеў]]
|прэм’ер-міністар5 =
|прэзыдэнт5 =
|пасада6 = Начальнік Генэральнага штаба [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]]
|пачатак_тэрміну6 = [[14 студзеня]]
|канец_тэрміну6 = [[29 ліпеня]] 1941
|папярэднік6 = [[Кірыл Мерацкоў]]
|наступнік6 = [[Барыс Шапашнікаў]]
|прэм’ер-міністар6 =
|прэзыдэнт6 =
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|1|12|1896}}
|месца_нараджэньня = [[вёска]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Стралкоўка (Калуская вобласьць)|Стралкоўка|ru|Стрелковка (Калужская область)}}, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Малаяраславецкі павет||ru|Малоярославецкий уезд}}, [[Калуская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|дата_сьмерці = {{Памёр|18|6|1974}}
|месца_сьмерці = [[Масква]], [[Расейская СФСР]], [[СССР]]
|нацыянальнасьць = [[расеец]]
|назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
|партыя = [[КПСС]] (з [[1 сакавіка]] [[1919]] г.)
|сужэнец = 1) {{Артыкул у іншым разьдзеле|Аляксандра Жукава||ru|Жукова, Александра Диевна}} ([[1953]]—[[1965]]), 2) {{Артыкул у іншым разьдзеле|Галіна Жукава||ru|Жукова, Галина Александровна}} (1965— † [[1973]])
|дзеці = [[Байструк|Бастры]]: Эра Жукава (нар. [[1928]]), Маргарыта Жукава ([[1929]]—[[2010]]), Эла Жукава ([[1937]]—[[2009]]), Марыя Жукава (нар. [[1957]])
|бацька = Канстанцін Арцем'евіч Жукаў ([[1844]]—[[1921]])
|маці = Усьціньня Арцем'еўна Жукава ([[1860]]—[[1944]])
|род =
|адукацыя = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Курсы ўдасканаленьня каманднага складу||ru|Курсы усовершенствования командного состава}} ([[Ленінград]], [[1925]] г.)
|рэлігія = [[Хрысьціянства]]
|подпіс = Signature of Georgy Zhukov.jpg
|узнагароды = {{Блёк узнагародаў|{{Мэдаль Залатая Зорка}}|{{Ордэн «Перамога»}}|
{{Ордэн Леніна}}|{{Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі}}|{{ордэн Чырвонага Сьцягу}}|
{{ордэн Суворава 1 ступені}}|{{Мэдаль За абарону Масквы}}|{{Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»}}}}
{{Блёк узнагародаў|{{Герой МНР}}|{{Ордэн Virtuti Militari 1 ступені}}|{{Ордэн Крыж Грунвальду 1 клясы}}|{{Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна}}}}
|Commons = Georgy Zhukov
|камэнтар =
}}
'''Георгі Канстанцінавіч Жукаў''' ({{Дата ў старым стылі|[[1 сьнежня]]|[[1896]]|19 лістапада}}, в. Стралкоўка, цяпер {{Артыкул у іншым разьдзеле|Жукаўскі раён (Калуская вобласьць)|Жукаўскі раён|ru|Жуковский район (Калужская область)}}, [[Калуская вобласьць]], [[Расея]] — Масква, цяпер Расея) — савецкі палкаводзец, [[Маршал Савецкага Саюза]] (з [[1943]]), міністр абароны СССР ([[1955]]—[[1957]]). У [[1922]]—[[1939]] гг., звыш 17 гадоў, служыў у [[Беларуская вайсковая акруга|Беларускай вайсковай акрузе]] (БВА)<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Дзе Жукаў, там і перамога|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=89840|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=3 сьнежня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-12-03 231 (27095)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/89826/zv_20111203_02.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. Стаў найбольш вядомым палкаводцам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], з імем якога ў савецкі час зьвязвалася большасьць самых гучных перамог у вайне. [[Чатырохразовыя Героі Савецкага Саюза|Чатырохразовы Герой Савецкага Саюза]], кавалер двух [[Ордэн «Перамога»|ордэнаў «Перамога»]], мноства іншых савецкіх і замежных ордэнаў і мэдаляў.
 
== Жыцьцяпіс ==
Георгі Канстанцінавіч Жукаў Жукаў стаў найбольш вядомым палкаводцам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], з імем якога ў савецкі час зьвязвалася большасьць самых гучных перамог у вайне. [[Чатырохразовыя Героі Савецкага Саюза|Чатырохразовы Герой Савецкага Саюза]], кавалер двух [[Ордэн «Перамога»|ордэнаў «Перамога»]], мноства іншых савецкіх і замежных ордэнаў і мэдаляў.
=== Дзяцінства і 1-я сусьветная вайна ===
Нарадзіўся ў расейскай [[Сялянства|сялянскай]] [[Сям'я|сям'і]]. Скончыў 3-клясную [[Царкоўна-прыхадзкая школа|царкоўна-прыхадзкую школу]] з пахвальным лістом. Затым стаў вучнем [[кушнер]]скай майстэрні ў Маскве. Адначасна скончыў 2-гадовыя вечаровыя курсы гарадзкой вучэльні. [[7 жніўня]] [[1915]] г. у [[Малаяраславец|Малаяраслаўцы]] (Калуская губэрня) стаў рэкрутам 5-га запаснога кавалерыйскага палка ў [[Балаклея|Балаклеі]] ([[Харкаўская губэрня]], цяпер [[Харкаўская вобласьць]], [[Украіна]]). Увесну [[1916]] г. пачаў навучаньне на кавалерыйскага [[Унтэр-афіцэр|ўнтэр-афіцэра]]. У канцы жніўня патрапіў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|10-ы драгунскі полк||ru|Новгородский 10-й драгунский полк}} на [[Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)|Паўднёва-Заходні фронт]] [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]. За ўзяцьцё ў [[Ваеннапалонны|палон]] нямецкага афіцэра атрымаў [[Георгіеўскі крыж]] 4-й ступені. У кастрычніку ў выніку падрыву на міне атрымаў [[Кантузія|кантузію]] і пашкодзіў [[слых]], за што атрымаў Георгіеўскі крыж 3-й ступені. Адправіўся на лячэньне ў [[Харкаў]]скі вайсковы [[шпіталь]].
 
=== Грамадзянская вайна ===
У сьнежні [[1917]] г. пасьля роспуску [[эскадрон]]у вярнуўся ў Маскву. Затым хварэў на [[тыф]] у бацькоўскай вёсцы. У жніўні паступіў на службу ў [[Чырвоная армія|Чырвоную армію]]. [[1 сакавіка]] [[1919]] г. уступіў у [[КПСС|Расейскую камуністычную партыю (бальшавікоў)]]. У траўні—чэрвені ў складзе 1-й Маскоўскай кавалерыйскай дывізіі ваяваў супраць {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уральскія казакі|ўральскіх казакоў|ru|Уральские казаки}} каля чыгуначнай станцыі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Шыпава (станцыя)|Шыпава|ru|Шипово (станция)}} ([[Уральская вобласьць (Расейская імпэрыя)|Уральская вобласьць]], цяпер [[Казахстан]]). У чэрвені—жніўні браў удзел у баях за [[Уральск|Ўральск]]. Затым ваяваў пад {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пугачоў (горад)|Мікалаеўскам|ru|Пугачёв (город)}} ([[Самарская губэрня]], цяпер [[Сатараўская вобласьць]]). У верасьні—кастрычніку браў удзел у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Абарона Царыцына|абароне Царыцына|ru|Оборона Царицына}}. Пад {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сярэдняя Ахтуба|Сярэдняй Ахтубай|ru|Средняя Ахтуба}} ([[Царыцынская губэрня]], цяпер [[Валгаградзкая вобласьць]]) атрымаў раненьне асколкам [[Граната|гранаты]]. У жніўні [[1920]] г. пад [[Краснадар|Кацярынадарам]] браў удзел у баях супраць дэсанта {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сяргей Улагай|Ўлагая|uk|Улагай Сергій Георгійович}}. Увосень скончыў [[Разань|Разанскія]] кавалерыйскія курсы і атрымаў прызначэньне камандзірам [[узвод]]у, пазьней — эскадрону. У сьнежні 1920 — жніўні [[1921]] г. удзельнічаў у здушэньні {{Артыкул у іншым разьдзеле|Тамбоўскае паўстаньне|Тамбоўскага сялянскага паўстаньня|ru|Тамбовское восстание (1920—1921)}}, за што атрымаў [[ордэн Чырвонага Сьцяга]].
 
=== Беларусь ===
Пры канцы траўня [[1923]] г. стаў камандзірам 39-га палка {{Артыкул у іншым разьдзеле|7-я кавалерыйская дывізія|7-й кавалерыйскай дывізіі|ru|7-я кавалерийская дивизия (РККА)}}, разьмешчанай са сьнежня 1921 г. у [[Менск]]у ([[Беларуская ССР]]). У [[1924]] г. атрымаў накіраваньне на Вышэйшыя кавалерыйскія курсы ў Ленінград ([[Расейская СФСР]]), якія скончыў праз год у складзе кавалерыйскіх {{Артыкул у іншым разьдзеле|Курсы ўдасканаленьня каманднага складу|Курсаў удасканаленьня каманднага складу|ru|Курсы усовершенствования командного состава}}. У [[1925]] г. вярнуўся ў Менск за 7 сутак на конях праз [[Віцебск]], [[Ворша|Воршу]] і [[Барысаў]], праехаўшы 963 [[км]]. У [[1926]]—[[1931]] гг. выкладаў на вайсковай катэдры [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] вайскова-дазакліковую падрыхтоўку. У [[1929]] г. скончыў у Ленінградзе Курсы вышэйшага начальніцкага складу Чырвонай арміі. У траўні стаў камандзірам 2-й [[Брыгада|брыгады]] 7-й кавалерыйскай дывізіі. Пры канцы году — памочнікам інспэктара кавалерыі Чырвонай арміі. У [[1933]]—[[1937]] гг. — камандзір {{Артыкул у іншым разьдзеле|4-я кавалерыйская дывізія|4-й кавалерыйскай дывізіі|ru|4-я Ленинградская кавалерийская дивизия}} ([[Слуцак]], Беларуская ССР). Затым — камандзір 5-га і 6-га кавалерыйскіх корпусаў. [[22 лютага]] [[1938]] г. загадам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Народны камісарыят абароны СССР|Народнага камісарыяту абароны СССР|ru|Народный комиссариат обороны СССР}} (НКА СССР) № 0170 «датэрмінова і па-за чаргой» займеў званьне [[камдыў]] (камандзір дывізіі). У ліпені [[1938]] г. стаў намесьнікам камандзіра Беларускай вайсковай акругі.
 
=== 2-я сусьветная вайна ===
З [[11 чэрвеня]] [[1939]] г. — камандзір {{Артыкул у іншым разьдзеле|57-ы асобны корпус|57-ага асобнага корпусу||ru|57-й особый корпус (1-го формирования)}} Чырвонай арміі ў [[Манголія|Мангольскай Народнай Рэспубліцы]] ([[Улан-Батар]]). [[31 ліпеня]] атрымаў званьне [[камкор]] (камандзір корпусу). [[28 жніўня]] — званьне [[Герой Савецкага Саюзу|героя Савецкага Саюзу]] (Залатая зорка № 435) за перамогу ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва на рацэ Халхін|бітве||ru|Бои на Халхин-Голе}} на рацэ {{Артыкул у іншым разьдзеле|Халхін||en|Khalkhyn Gol}}. Таксама атрымаў мангольскі ордэн Чырвонага Сьцягу. У траўні [[1940]] г. атрымаў званьне [[генэрал арміі]]. [[7 чэрвеня]] загадам НКА СССР № 02469 атрымаў прызначэньне камандзірам [[Кіеўская вайсковая акруга|Кіеўскай вайсковай акругі]]. [[28 чэрвеня]] дырэктывай № А00149 загадаў захапіць румынскую «тэрыторыю [[Букавіна|Букавіны]] і [[Бэсарабія|Бэсарабіі]]» ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Бэсарабска-Букавінскі паход||uk|Бессарабсько-буковинський похід 1940}}). [[3 ліпеня]] ў якасьці камандзіра Паўднёвага фронту прыняў савецкі парад на Саборнай плошчы [[Кішынёў|Кішынёва]] (цяпер [[Малдова]]).
 
[[14 студзеня]] [[1941]] г. Пастановай [[Палітбюро ЦК КПСС|Палітбюро Цэнтральнага камітэту ЎКП(б)]] «Аб начальніку Генэральнага штаба і камандзірах войскамі вайсковых акругаў» атрымаў прызначэньне на пасаду начальніка Генэральнага штаба Чырвонай арміі, якую займаў да ліпеня. [[23 чэрвеня]], на 2-і дзень [[ВАВ|нямецкага ўварваньня ў СССР]], стаў сябрам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Стаўка вярхоўнага галоўнакамандаваньня|Стаўкі галоўнага камандаваньня|ru|Ставка Верховного Главнокомандования}}. [[14 верасьня]] — 10 кастрычніка быў камандзірам [[Ленінградзкі фронт|Ленінградзкага фронту]]. [[10 кастрычніка]] 1941 — [[26 жніўня]] [[1942]] г. у якасьці камандзіра Заходняга фронту загадваў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітва за Маскву|абаронай Масквы|en|Battle of Moscow}} і наступным контрнаступам. 26 жніўня 1942 г. стаў намесьнікам вярхоўнага галоўнага камандзіра, на пасадзе якога ўзгадняў узаемадзеяньне франтоў. [[27 жніўня]] стаў 1-ым намесьнікам народнага камісара абароны СССР. [[18 студзеня]] [[1943]] г. 1-ым з пачатку вайны атрымаў званьне [[Маршал Савецкага Саюзу|маршала Савецкага Саюзу]]. У сакавіку—траўні 1944 г. загадваў [[1-ы Ўкраінскі фронт|1-м Украінскім фронтам]], за што [[10 красавіка]] атрымаў вышэйшы вайсковы ордэн [[Перамога (ордэн)|«Перамога»]] за № 1. Улетку 1944 г. узгадняў дзеяньні франтоў у наступальнай [[Апэрацыя Багратыён|апэрацыі «Багратыён»]], у ходзе якой Чырвоная армія заняла Беларусь і Летуву. Зь лістапада [[1944]] г. да канца нямецка-савецкай вайны загадваў [[1-ы Беларускі фронт|1-м Беларускім фронтам]]. [[8 траўня]] [[1945]] г. а 22:43 (паводле маскоўскага часу [[9 траўня]] а 0:43) у Бэрліне прыняў паўторную нямецкую капітуляцыю ад [[генэрал-фэльдмаршал]]а [[Вільгельм Кейтэль|Вільгельма Кейтэля]].
 
=== Палітычная кар'ера ===
Зь [[10 чэрвеня]] [[1945]]г. па сакавік [[1946]] г. быў галоўным камандзірам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Група савецкіх войскаў у Нямеччыне|Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне|ru|Группа советских войск в Германии}}. У сакавіку—чэрвені 1946 г. займаў пасаду галоўнага камандзіра Сухапутных войскаў СССР, на якой вывеў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Палітычная ўправа Чырвонай арміі|палітычныя аддзелы|ru|Политическое управление Красной армии}} са складу сухапутных войскаў. [[9 чэрвеня]] 1946 г. яго накіравалі камандзірам [[Адэская вайсковая акруга|Адэскай вайсковай акругі]] ([[Украінская ССР]]). У лютым 1948 — сакавіку 1953 г. быў камандзірам Уральскай вайсковай акругі. У сакавіку 1953 г., адразу пасьля атручаньня Сталіна, заняў пасаду 1-га намесьніка міністра абароны СССР. [[26 чэрвеня]] падчас паседжаньня Прэзыдыюма ЦК КПСС затрымаў [[Міністэрства ўнутраных справаў СССР|міністра ўнутраных справаў СССР]] [[Лаўрэнці Берыя|Лаўрэнція Берыю]] на загад старшыні ўраду СССР [[Георгі Малянкоў|Георгія Малянкова]]. У ліпені стаў сябрам ЦК КПСС.
 
[[14 верасьня]] [[1954]] г. правёў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Тоцкія вайсковыя вучэньні||ru|Тоцкие войсковые учения}} ([[Арэнбурская вобласьць]], Расейская СФСР) з выкарыстаньнем [[Ядравая зброя|ядравай зброі]] пры ўдзеле 45 тыс. савецкіх жаўнераў. [[9 лютага]] [[1955]] — [[29 кастрычніка]] [[1957]] г. займаў пасаду міністра абароны СССР, на пасадзе якога задушыў [[Вугорская рэвалюцыя 1956 году|Вугорскую рэвалюцыю]] ў кастрычніку—лістападзе [[1956]] году. У чэрвені 1957 г. Пленум Цэнтральнага камітэу (ЦК) КПСС абраў яго на пасаду сябра Прэзыдыюму ЦК КПСС, зь якой зьняў [[29 кастрычніка]] за «ліквідацыю кіраўніцтва і кантролю над арміяй і Вайскова-марскім флётам з боку партыі». У той самы дзень, 29 кастрычніка 1957 г., Прэзыдыюм [[Вяхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савету СССР]] зьняў яго з пасады міністра абароны СССР.
 
Улетку [[1966]] г. зьняўся ў 2 з 7 сэрыяў дакумэнтальнага фільма [[Віктар Магатаеў|Віктара Магатаева]] «Старонкі Сталінградзкай бітвы». У сакавіку [[1969]] г. выдаў кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Успаміны і развагі|«Успаміны і развагі»|ru|Воспоминания и размышления}}, якую пачаў пісаць у [[1958]] годзе. Пры канцы [[1973]] г. зь ім здарыўся [[інфаркт]]. [[30 траўня]] [[1974]] г. упаў у [[Кома|кому]] ў Крамлёўскай лякарні. [[18 чэрвеня]] памёр, не вярнуўшыся да прытомнасьці. Насуперак перадсьмяротнаму пажаданьню аб пахаваньні ў зямлі і адпаведнай просьбы сваякоў яго цела спалілі, заклаўшы ўрну з попелам у Крамлёўскую сьцяну.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Georgy Zhukov}}
 
{{Накід:Вайсковец}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Жукаў, Георгі}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калускай вобласьці]]
 
[[Катэгорыя:Савецкія вайскоўцывайскаводы]]
[[Катэгорыя:НарадзілісяВайскоўцы ўРасейскай 1896 годзеІмпэрыі]]
[[Катэгорыя:НарадзілісяКіраўнікі 1ваеннага сьнежняведамства СССР]]
[[Катэгорыя:ПамерліСябры ўПалітбюро 1974ЦК годзеКПСС]]
[[Катэгорыя:ПамерліМаршалы 18Савецкага ліпеняСаюзу]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусьветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусьветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў нэкропалі каля Крамлёўскай сьцяны]]
[[Катэгорыя:Кавалеры знаку ордэна Сьвятога Георгія]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР]]