Беларуская міталёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Беларуская міталёгія''' - комплекс вераваньняў насельніцтва Беларусі. Укл...'
 
→‎Божышчы: + спасылкі
Радок 1:
'''Беларуская міталёгія''' - комплекс вераваньняў насельніцтва [[Беларусь|Беларусі]]. Уключае сістэму [[Язычніцтва|дахрысьціянскіх]] мітаў (аб якой амаль не засталося крыніц), а таксама [[Народная Біблія|Народную Біблію]] - апакрыфічныя народныя ўляўленьні пра [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] [[Бог|Бога]], інтэрпрэтацыі розных [[Біблія|біблейскіх]] падзеяў і персанажаў. Пры гэтым сюжэтная аснова Народнай Бібліі з большасьці язычніцкая, персанажам Бога, [[Д'ябл|Д'ябла]], [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] ў ранейшых версіях маглі адпавядаць постаці паганскіх багох. Сьвятыя ([[Юрай]], Пятро, Ільля) ў гэтых сюжэтах кіруюць прыроднымі зьявамі і па сваіх функцыях, атрыбутыцы фактычна адпавядаюць пэўным дахрысьціянскіх божышчам. Сёньня тэма беларускай міталёгіі вельмі мала вывучаная, цікавасьць да яе фарміруецца, яна кладзецца ў аснову мастацкіх твораў ("[[Аб багох крывіцкіх сказы]]" [[Сяргей Хмара|Сяргея Хмары]] і інш), але гэты працэс ідзе пакуль што вельмі павольна.
 
== Праблема крыніц ==
У адрозьненьні ад [[Старажытнагрэцкая міталёгія|грэцкай]], [[Эгіпецкая міталёгія|эгіпецкай]], [[Шумера-акадская міталёгія|шумерскай]] міталёгій, беларуская не пакінула аб сабе ніякіх рэлігійных тэкстаў, ніякіх пісьмовых зьвестак ад асобы людзей, якія ў яе верылі. Акрамя таго, амаль не захавалася і [[Артэфакт|артэфактаў]], што можа сведчыць, па-першае, аб вялікшай нецярпімасьць, з якой тутэйшыя князі і [[царква]] ставіліся да паганскіх вераваньняў, па-другое, аб шкодных уплыве шматлікіх войнаў. Усе наяўныя сёньня зьвесткі пачэрпнутыя з хрысціянскіх павучэньняў супраць язычніцтва, з тэкстаў іншаземных гісторыкаў ([[Пракопій Кесарыйскі]]), а таксама з дасьледаваньняў [[Фалькларыстыка|фалькларыстаў]] і [[Этнаграфія|этнографаў]] ХІХ-ХХ стст. Болей за тое, верыфікацыя многіх крыніц складаная. Фалькларыст [[Павал Шпілеўскі|П. Шпілеўскі]] быў вядомы сваім легкадумным стаўленьнем да міталёгіі, ён беспадстаўна вылучаў імёны багох з народных прыказак, дыялектных словаў, песень. Этнаграфічныя дасьледаваньні [[М.С. Кацар|М.С. Кацара]] і У. Васілевіча таксама крытыкаваліся за недастатковуюмагчымую абнеаб'ектыўнасьць. Матэрыялам дзеля фалькларыстаў былі народныя песьні, [[Беларускія народныя казкі|казкі]], вышыўкі адзеньня, [[Загадка|загадкі]] і інш.
 
== Карціна сьвету ў беларускай міталёгіі ==
Няма адзінай думкі наконт таго, як уяўлялі сусьвет старажытныя беларусы-язычніціязычнікі. Некаторыя народныя песьні і загадкі даюць падставу сьцьвярджаць, што воссю сусьвету было касмічнае дрэва, падобнае да [[Скандынавія|скандынаўскага]] [[Ігдрасіль|Ігдрасіля]]. На ім месьцілася Зямля, у кароне было неба і прытулак дзеля птушак, а ў каранях знаходзіўся падземны свет. У пачатку ХХ ст. палешукі, паводле [[Аляксандр Сержпутоўскі|А. Сержпутоўскага]], лічылі, што Зямля стаіць на вялікай рыбіне. Паводле П.П. Дземідовіча, беларусы думалі, нібыта Зямля - гэта тонкая скура, якая пакрывае зьверху бяздонны акіян. У полі часам сустракаюцца яміны, якія з'яўляюцца "брамамі" ў гэтую водную бездань, і там быццам жыве Д'ябл.
 
На краі сьвету ці ў яго цэнтры (міталягічнаму мысьленню наогул уласцівае атоесамліваньне ўскраіны і цэнтру) знаходзіцца вялікая гара, у якой жыве Сатана, альбо на якой расце дрэва (магчыма, рэха міта пра Сусьветнае Дрэва). Ці то на ўскраіне сьвету, ці то ў кароне Дрэва месьціцца [[Вырай]] - зімовы прытулак дзеля птушак і душ памерлых.
 
== Божышчы ==
===Дундар ([[Пярун]]) ===
Агульны дзеля ўсходніх славян бог маланак, дажджу, вайны і княжацкай улады. На Слонімшчыне і Мядзельшчыне насіў імя Дундар (Дундаль).
 
=== Макош (альбо [[Мокаш]]) ===
Багіня ніжэйшага сьвету, жаночай працы.
 
=== [[Вялес]] ===
Бог паляваньня, гадоўлі скаціны, багацця, гандлю. Неаднарозова прысоўваліся і крытыкаваліся гіпотэзы аб магчымым міце пра ворагаваньне Вялеса і Пяруна (Дундара).
 
=== [[Ярыла]] ===
Боскі статус спрэчны, мог быць духам вясны, каханьня, цеплыні. Яго імя ў старажытных крыніцах адсутнічае, вобраз цалкам адноўлены па матэрыялах фалькларыстаў і этнографаў. Пазней у народным кульце сьвятых яму адпавядалі па функцыях сьвяты Юрай, а таксама, верагодна, Пятро.
 
=== [[Яшчар, бог|Яшчар]] ===
Божышча ніжэйшага сьвету, магчыма меў зьмяіныя рысы. Як мяркуецца, упершыню згаданы ў [[Польшча|польскіх]] крыніцах ХV ст. пад імем Iаsse, Iesse<ref>Moszynski К. Kultura ludowa Slowian, § 475, s. 585.</ref> (скарочаная форма — jaze — «змей»)<ref>[http://historic.ru/books/item/f00/s00/z0000031/st007.shtml Рыбаков Б. А. Язычество древних славян. Часть третья. Истоки славянской мифологии]</ref>.
 
=== [[Мара, багіня|Мара]] ===
Верагодна, багіня сьмерці. Назва горада Мар'іна Горка можа паходзіць ад прыгорка, які быў калісьці культавым аб'ектам багіні Мары.
 
=== [[Даждзьбог]] ===
Магчыма, бог сонца.
 
=== [[Стрыбог]] ===
Магчыма, бог вятроў,
 
=== [[Зара-Зараніца]] ===
У старажытных крыніцах не згадваецца, але фігурыруе ў замовах: да яе зьвяртаюцца, каб дапамагла ад хваробаў. У старажытнай рэлігіі ёй магло адпавядаць жаночае божышча.
 
Існуе таксама шмат гіпатэтычных божышчаў, якіх хутчэй за ўсё выдумалі даследчыкі, беспадстаўна вылучылі іх з пазнейшых уяўленняў пра духаў, дэманаў, з лексічных абаротаў і фальклорных твораў. Гэта Лада, Лёля, Каляда, Купала, а таксама шматлікія "багі", якіх згадвае П. Шпілеўскі: Сева, Лазавік, Зюзя, Талака, Жыжаль, Жыцень, Жытняя Баба, Чур, Паляндра, Дзявоя, Пахвіст і інш. Крытыкуецца і постаць бога Бялуна, пра якога паведамляе фалькларыст [[Адам Кіркор]].
 
== Літаратура ==