Яфрэм Сакалоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 43:
{{Цытата|Для жыхароў Берасьцейскай вобласьці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі ня чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто ня бачыў яго нецьвярозым. Ніхто ня мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Берасьці Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсьць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есьці берасьцейскую сьвініну. І самім берасьцейцам павінна хапіць. А калі ёсьць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весьці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласьці ўспрынялі як належнае.|Аляксандар Фядута}}
 
У [[1981]]—[[1986]] г.г. Сакалоў быў кандыдатам ў [[Палітбюро ЦК КПСС]], а з 1986 году стаў членам Палітбюро ЦК КПСС. У гэтым жа годзе ён быў узнагароджаны ''Зоркай Героя Працы''. З [[1987]] да [[1990]] г.г. быў ''Першым сакратаром ЦК КПБ''. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад 139 Столінскай акругі. З [[1990]] году на пэнсіі. У студзені 1991 г. Вярхоўны Савет задаволіў просьбу Яфрэма Сакаова аб датэрміновым спыненьні дэпутацкіх паўнамоцтваў па яго асабістай заяве<ref>{{артыкул|загаловак="Акупацыя" парламенцкай трыбуны|выданьне=Звязда|год=1991|нумар=21 (21549)|старонкі=1}}</ref>.
 
У наш час Сакалоў узначальвае ''Савет Кампартыі Беларусі'', зьяўляецца членам ''рэспубліканскага Савета вэтэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў''.