Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: ka:ჟარგონი
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 11:
Храналяґічна першым зьяўляецца ўпамінаньне аб адверніцкай гаворцы крычаўскіх мяшчанаў — краўцоў і шаўцоў у «Апісаньні Крычаўскага графства ці былога староства [[1786]] году» А. Меера (апублікаваная Е. Р. Раманавым у [[1901]] годзе). Меер прыводзіць 6 выразаў, 35 назоўнікаў і 5 дзеясловаў гэтай гаворкі. У [[1853]] годзе С. Мікуцкі апублікаваў кароткі слоўнічак любецкай мовы (мовы сьляпых жабракоў, старцаў). Слоўнік уключаў 65 словаў, сярод якіх былі такія, як ''хира'' 'рука', ''троить'' 'есьці', ''сапи'' 'маўчы', ''карыга'' 'дзеўка', ''галость'' 'соль'.
 
Умоўная мова лабараў зь мястэчка [[Янава (горад у Беларусі)|Янава]] (Іванава) была апісаная Ф. Стаўровічам у [[1869]] годзе. Калісьці янаўцы належалі польскім каралям і карысталіся пэўнымі прывілеямі. Пасьля мястэчка пераходзіла ад аднаго пана да другога, але прывілеі (напрыклад, вызваленьне ад паншчыны) заставаліся. Менавіта гэта, а таксама недастатковая колькасьць зямлі і прывялі сялянаў Янава да лабарства. Амаль увесь год лабары вандравалі па краіне з царкоўнымі кнігамі, у якія яны запісвалі ахвяраваныя сумы. Аднак акрамя гэтага яны займаліся яшчэ жабрацтвам і проста махлярствам.
 
Лабары мелі і сваю асобую мову, якой карысталіся ў прысутнасьці чужых людзей. Стаўровіч прыводзіць колькі словаў зь іх мовы: ''хлюса'' 'царква', ''Охвес'' 'бог', ''Корх'' 'сьвятар', ''ставер'' 'крыж', ''хирганица'' 'чалавек', ''ребсанька'' 'кніга для запісу ахвяраваньняў', ''либерская гавридня'' 'лабарская размова', ''хрущ'' 'рубель', ''хлюсный ставер'' 'царкоўны крыж'. Некаторыя з гэтых словаў запазычаныя з грэцкай мовы, напрыклад тэос — бог, стаўрос — крыж, эклезіа — царква. Аднак на пытаньне дасьледчыка, адкуль вы навучыліся гэтай мове, «адзін са старых лабараў адказаў, што яны навучыліся яе ад рускіх, г. зн. напэўна ад афеняў».