Ворскла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be:Рака Ворскла
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:35, 6 верасьня 2015

Ворскларака ў Сумской і Палтаўскай вобласьцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басэйну 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародзкай вобласьці Расеі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, узнёслы, зрэзаны ярамі, левы - нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца зь ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы разыход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак - зьлева; Ворскліца - справа.

У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва. У месцы ўпадзеньня Ворсклы ў Дняпро была разьмешчана адна з найгалоўных казацкіх пераправаў — Перавалочна.