Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Пётар Кухарчык
Jarash (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
Радок 48:
[[21 лістапада]] [[1914]] году ў Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Настаўніцкага інстытуту. Пастановай Усерасейскага зьезду ([[1918]]) Менскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-рочны тэрмін навучаньня.
 
З [[1 студзеня]] [[1920]] году Менскі інстытут народнай адукацыі ўваходзіць у склад [[БДУБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] ў якасьці пэдагагічнага факультэту, з [[28 ліпеня]] [[1931]] году Пэдагагічны факультэт БДУ вылучаецца ў самастойную адзінку — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. У [[1936]] годзе Менскаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя [[Максім Горкі|А. М. Горкага]], у [[1995]] годзе — імя [[Максім Танк|Максіма Танка]].
 
[[8 верасьня]] [[1993]] году Менскі дзяржаўны інстытут атрымаў статус унівэрсытэта. У лютым [[2006]] году [[Геральдычная камісія Беларусі|Геральдычная камісія]] зацьвердзіла сымболіку БДПУ.
Радок 66:
* [http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=63&Itemid=77 Факультэт пачатковай адукацыі]
* [http://psy.bspu.unibel.by/ Факультэт псыхалёгіі]
* Факультэт беларускай і расейскай філялёгіі<ref>[http://fbrf.bspu.by/ ]</ref>
* [http://belfil.bspu.unibel.by/ Факультэт беларускай і расейскай філялёгіі і культуры]
* [http://fso.bspu.unibel.by/ Факультэт адмысловай адукацыі]
* [http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=75&Itemid=59 Факультэт сацыяльна-пэдагагічных тэхналогіяў]
Радок 73:
 
=== Вывучэньне польскай мовы ===
У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праводзіліся заняткі [[польская мова|польскай мовы]]. Ініцыятыва іх стварэньня з'явілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўнівэрсытэт даў дазвол на сфарміраваньне працоўнай групы, якая б займалася навучаньнем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з [[Сілезскі ўнівэрсытэт|Сілезскім ўнівэрсытэтам]] у Польшчы[[Катавіцы]], Польшча. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыплёмы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы перыяд працы заняткаў малая колькасьць падручнікаў, абмежаваныя магчымасьці стажыровак і практыкі ў Польшчы з'яўляліся перашкодамі ў іх правядзеньні. Адсутнасць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спецыялістаў з галіны польскай філялогіі, а таксама адсутнасьць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучаньня быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў [[Таварыства Вспульнота польска|Таварыства «Вспульнота польска»]] і [[Фонд Дапамога палякам на Усходзе|Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе»]], дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паляністычную майстэрню, а таксама перадаць багаты мэтадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 сьнежня 2001 года і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазьнейшыя часы на настаўніцкую спецыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей<ref>{{Кніга|частка = Język polski na uczelniach białoruskich|загаловак = Oświata..|старонкі = 340}}</ref>.
 
=== Падраздзяленьні ===