Аляксей Гайдашоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак
артаграфія
Радок 25:
 
== Першая экспэдыцыя ==
Магчымасьць адправіцца на станцыю такога кшталту — «Ленінградзкую» — надарылася ў [[1988]] годзе. Станцыя разьмяшчалася на гары, на вышыні 740 м над узроўнем мора. Менавіта Гайдашову пашчасьціла зафіксаваць рэкордную хуткасьць ветру ў Антарктыдзе — 78 м/с (280 км/гдзг). Першая экспэдыцыя Гайдашова працягвалася больш за год. Яшчэ некалькі месяцаў на караблі «Акадэмік Фёдараў» дабіраліся назад да берагоў СССР.
 
== Другая экспэдыцыя ==
У 2006 годзе, упершыню пасьля доўгага перапынку, у Антарктыду зноў адправіліся беларускія спэцыялісты. З [[3 лістапада]] [[2006]] па красавік [[2007]] Гайдашоў разам зь іншым беларусам [[Леанід Турышаў|Леанідам Турышавым]] удзельнічаў у 52-й расейскай экспэдыцыі на станцыю «Маладзёжная». Дасьледчыкі адплылі зь Пецярбурскага марскога порта на «Акадэмік Фёдараў». Гайдашоў і Турышаў сталі першымі навукоўцамі, якія прадстаўлялі ў Антарктыдзе сувэрэнную Беларусь.
 
Беларускія палярнікі вывучалі магчымасьць стварэньня ў тым рэгіёне беларускай палярнай станцыі. У мэты экспэдыцыі беларусаў уваходзілі пошукі месца, дзе будзе базавацца будучая беларуская арктычная станцыя. Палярнікі правялі абсьледаваньне палярнай станцыі «Гара вячэрняя» — закансэрваванай расейскай станцыі, якую было прапанавана асвайвацьасвойваць. Станцыя знаходзіцца ў зоне актыўнай дзейнасьці ледавіка. Пад час палярнай камандзіроўкі беларусы жылі на станцыі «Маладзёжная», у 18 км ад «Гары вячэрняй». Навукоўцы правялі абсьледаваньне ўсіх будынкаў і збудаваньняў, праверылі іх тэхнічны стан. Асаблівая ўвага была зьвернутая на экалягічую сытуацыю — у выніку дзейнасьці савецкай, а потым расейскай станцыі скапілася вялізная колькасьць адкідаў. Да гэтага база была закансэрваванай на працягу 13 гадоў.
 
== Трэцяя экспэдыцыя ==
У 2007—2008 гадах Аляксей Гайдашоў разам з трыма іншымі беларускімі дасьледчыкамі ([[Віктар Дзёмін]], [[Ігар Бык]], [[Вячаслаў Шпілеўскі]]) удзельнічаў у 53-й расейскай антартычнайантарктычнай экспэдыцыі. Экспэдыцыя працягвалася каля паловы году. Беларусы правялі 102 дні на палявой арктычнай базе «Гара вячэрняя», якая была выдзелена расейцамі пад час першай сумеснай экспэдыцыі. Спэцыялісты працягнулі рэкансэрвацыю аб’ектаў базы, якую распачалі ў экспэдыцыі 2006—2007 гадоў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==