Аляксей Гайдашоў

беларускі навуковец, географ, палярны дасьледчык

Аляксе́й Алякса́ндравіч Гайдашо́ў (нар. 1959, Менск[1]) — беларускі навуковец, географ, палярны дасьледчык. Намесьнік начальніка Рэспубліканскага гідрамэтэаралягічнага цэнтру. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ[2]. Пад час вучобы вёў навуковую працу, хадзіў у паходы, засвоіў прафэсію аквалянгіста. Яшчэ студэнтам захапіўся Антарктыдай.

Алексей Аляксандравіч Гайдашоў
Дата нараджэньня 1959
Месца нараджэньня
Месца вучобы БДУ
Занятак географ, палярны даследчык
Навуковая сфэра геаграфія
Месца працы Рэспубліканскі цэнтр палярных дасьледаваньняў
Вядомы як палярны дасьледчык

Па сканчэньні ўнівэрсытэту ўладкаваўся на працу ў аддзел гідралёгіі Гідрамэтэацэнтру Беларусі. Менавіта Гідрамэтэацэнтар быў адзінай арганізацыяй, якая магла камандзіраваць спэцыялістаў на працу ў арктычныя экспэдыцыі. У 1985 годзе адправіўся ў Ленінград (цяперашняя назва — Санкт-Пецярбург), дзе вучыўся за свой кошт на спэцыяльных курсах для палярных дасьледчыкаў, скончыў іх. Адмовіўся ад зімоўкі на станцыях «Белінсгаўзэна» і «Маладзёжная» — Гайдашоў хацеў на аддаленую станцыю. Намесьнік дырэктара Рэспубліканскага цэнтру палярных дасьледаваньняў[3]. Разам зь іншымі ўдзельнікамі 9-й Беларускай антарктычнай экспэдыцыі ўзнагароджаны памятным знакам «У гонар заснаваньня НАН Беларусі»[4]. Быў старшынём, кіраўніком 15 Беларускіх антарктычных экспэдыцый[1].

Першая экспэдыцыя

рэдагаваць

Магчымасьць адправіцца на станцыю такога кшталту — «Ленінградзкую» — надарылася ў 1988 годзе[2]. Станцыя разьмяшчалася на гары, на вышыні 740 м над узроўнем мора. Менавіта Гайдашову пашчасьціла зафіксаваць рэкордную хуткасьць ветру ў Антарктыдзе — 78 м/с (280 км/г). Першая экспэдыцыя Гайдашова працягвалася больш за год[2]. Яшчэ некалькі месяцаў на караблі «Акадэмік Фёдараў» дабіраліся назад да берагоў СССР.

Другая экспэдыцыя

рэдагаваць

У 2006 годзе, упершыню пасьля доўгага перапынку, у Антарктыду зноў адправіліся беларускія спэцыялісты[5]. З 3 лістапада 2006 па красавік 2007 Гайдашоў разам зь іншым беларусам Леанідам Турышавым удзельнічаў у 52-й расейскай экспэдыцыі на станцыю «Маладзёжная». Дасьледчыкі адплылі зь Пецярбурскага марскога порта на «Акадэмік Фёдараў». Гайдашоў і Турышаў сталі першымі навукоўцамі, якія прадстаўлялі ў Антарктыдзе сувэрэнную Беларусь.

Беларускія палярнікі вывучалі магчымасьць стварэньня ў тым рэгіёне беларускай палярнай станцыі. У мэты экспэдыцыі беларусаў уваходзілі пошукі месца, дзе будзе базавацца будучая беларуская арктычная станцыя. Палярнікі правялі абсьледаваньне палярнай станцыі «Гара вячэрняя» — закансэрваванай расейскай станцыі, якую было прапанавана асвойваць. Станцыя знаходзіцца ў зоне актыўнай дзейнасьці ледавіка. Пад час палярнай камандзіроўкі беларусы жылі на станцыі «Маладзёжная», за 18 км ад «Гары вячэрняй». Навукоўцы правялі абсьледаваньне ўсіх будынкаў і збудаваньняў, праверылі іх тэхнічны стан. Асаблівая ўвага была зьвернутая на экалягічную сытуацыю — у выніку дзейнасьці савецкай, а потым расейскай станцыі скапілася вялізная колькасьць адкідаў. Да гэтага база была закансэрваванай на працягу 13 гадоў.

Трэцяя экспэдыцыя

рэдагаваць

У 2007—2008 гадах Аляксей Гайдашоў разам з трыма іншымі беларускімі дасьледчыкамі (Віктар Дзёмін, Ігар Бык, Вячаслаў Шпілеўскі) удзельнічаў у 53-й расейскай антарктычнай экспэдыцыі. Экспэдыцыя працягвалася каля паловы году. Беларусы правялі 102 дні на палявой арктычнай базе «Гара вячэрняя», якая была выдзелена расейцамі пад час першай сумеснай экспэдыцыі. Спэцыялісты працягнулі рэкансэрвацыю аб’ектаў базы, якую распачалі ў экспэдыцыі 2006—2007 гадоў.

Далейшыя экспэдыцыі

рэдагаваць

Быў старшынём, кіраўніком восьмай Беларускай антарктычнай экспэдыцыі[6], кіраўніком 9-й Беларускай антарктычнай экспэдыцыі[7], старшынём 10-й[8], 11-й Беларускай антарктычнай экспэдыцый.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жонка Ірына, працавала ў Белгідрамеце, два сыны — Аляксей ды Дзмітрый[1].

  1. ^ а б в Паклонская В. (12 жніўня 2023) Палярнік Аляксей Гайдашоў пра сям'ю, сяброўства і Антарктыду. Звязда.
  2. ^ а б в Олехнович В. (28 верасьня 2016) Беларусь в Антарктиде. Почему наши полярники строят собственную станцию на ледяном континенте (фото). Onliner.by.
  3. ^ Евмененко Ю. Знакомство с первым модулем // Навука. — 2015. — № 43.
  4. ^ Леснова В. Наши герои Антарктиды // Навука. — 2017. — № 23.
  5. ^ Мытько О. Вместе даже в Антарктиде // 7 дней : газэта. — 2013. — № 24.
  6. ^ Поздравление с южного полюса // Навука. — 2016. — № 5.
  7. ^ Леснова В. Десятый старт полярников // Навука. — 2017. — № 46.
  8. ^ Леснова В. Теплый прием белорусских полярников // Навука. — 2018. — № 23.

Літаратура

рэдагаваць
  • Алексей Гайдашов и Леонид Турышев отправились в Антарктиду // Народная Воля. — № 2491.
  • Сяргей Куркач Далёкае падарожжа ў „краіну“, дзе нараджаюцца айсбергі // Звязда.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць