Ульрых фон Гутэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: вікілінкі
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Быў старэйшым сынам у беднай рыцарскай сям’і. З-за слабога здароўя бацька аддаў яго ў [[1499]] годзе ў бэнэдыктынскі кляштар у [[Фульда|Фульдзе]], каб той стаў манахам па дасягненьні патрэбнага ўзросту. Але Ульрых улетку [[1506]] паступіў ва ўнівэрсытэт Эрфурта. Затым ён перайшоў у [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт]].
 
У [[Ляйпцыг]]у ў [[1508]] заразіўся [[пранцы|пранцамі]]. У [[1509]] у [[Ростак]]у Гутэн выдаў свой ​​ершып​​ершы твор «Нема». У [[1511]] годзе ў [[Вітэнберг]]у ён выдаў працу пра вершаскладаньне ''De Arte Versificandi'', якая стала вядомай як у Нямеччыне, так і за граніцай. Пасьля гэтага наведаў [[Вена|Вену]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыю]], [[Павія|Павію]] і [[Балёньня|Балёньню]], у [[Італія|Італіі]] ён вучыўся юрыспрудэнцыі.
 
У [[1514]] Гутэн атрымаў запрашэньне да двара майнцскага арцыбіскупа Альбрэхта. У [[Майнц]]ы Гутэн пазнаёміўся з [[Эразм Ратэрдамскі|Эразмам Ратэрдамскім]]. Тут ён напісаў другую частку «Лістоў цёмных людзей» з крытыкай праціўнікаў Ёгана Рэйхліна. У [[1522]] Гутэн стаў ідэйным правадыром Рыцарскага паўстаньня. Памёр ва ўзросьце 35 гадоў на [[Цюрыскае возера|Цюрыскім возеры]] ад пранцаў.
 
Выказваньне Гутэна «Вее паветрам свабоды» зрабілася дэвізам [[Стэнфардзкі ўнівэрсытэт|Стэнфардзкага ўнівэрсытэту]].