Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
адказ
Радок 950:
: Мяркую, што варта дадаць запыт на мапы/назва на [[Вікіпэдыя:Форум]]. Можа хтосьці іншы дапаможа.
: [[Удзельнік:EugeneZelenko|EugeneZelenko]] 15:29, 29 лютага 2008 (UTC)
 
:: Энцыкляпэдыя ВКЛ, сапраўды, ня вельмі трапная крыніца ў гэтым пытаньні. Там, напрыклад, на адной мапе пазначаны горад Славацічы (такая назва існавала ў часы ВКЛ), на іншай Славатычы (якая ўжываецца зараз). Увогуле, я калісьці ўжо зьвяртаў на гэта ўвагу - вельмі шкада, што нашыя сучасныя афіцыйныя картографы амаль не захавалі гістарычныя беларускія назвы. Такім прыкладаў шмат: Холм - Хэлм, Белая - Бяла Падляска, Сямяцічы - Семятычы і г.д. Таму на розных мапах пазначаюць па-рознаму: нехта гістарычную назву, нехта сучасную афіцыйную, а нехта ўвогуле сам з галавы перакладае.
:: А ўвогуле добрая крыніца, да якой я зьвяртаўся, каб разабрацца з назвамі невялікіх гарадоў, гэта проста Вялікая Энцыкляпэдыя Беларусі. Сам калісьці спрабаваў знайсьці нейкі іншы поўны сьпіс, але на жаль. Можа, сапраўды, хтосьці і ведае.
:: [[Удзельнік:Jauhien mienski|Jauhien mienski]] 17:11, 29 лютага