|
|
'''Віктар Уладзімеравіч Хурсік''' (нар. [[{{Нарадзіўся|9 траўня]] [[|5|1953]]}} году, чыгуначная станцыя Уборак [[Асіповіцкі раён|Асіповіцкага р-ну]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў, актыўны грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў [[1953]] годзе ў сям’і начальніка станцыі. У [[1982]] г. скончыў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт|Беларускі політэхнічны інстытут]], працаваў канструктарам. З [[1991]] і па [[2002]] гады працаваў у газеце «[[Звязда]]», рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасьць. Самастойна дасьледуе гісторыю Асіповіцкага р-ну і на гэту тэму надрукаваў кнігі: «Род Офенбахаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі»(2002), «Зямля Радзівілаў на Асіповіччане» (2000), «Паўстанне Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г.» (1999), «Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл» (2001). Аўтар дакумэнтальнага досьледу «Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства» (2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку<ref>Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам//Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 6. С. 38</ref>.
== Крыніцы ==
|