Міхась Зарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, вікіфікацыя
Радок 56:
Сьцьвярджаецца, што яго літаратурным дэбютам было апавяданьне «У Саўках», зьмешчанае на старонках «Савецкай Беларусі» 29 сьнежня 1922 году. Але, дэбют трэба аднесьці на больш раньні час, паколькі ў гэтай жа газэце 6 студзеня быў надрукаваны матэрыял пад назвай «Ці ж так?», 3 лютага — «Спатканьне», 13 кастрычніка — «Сёньня» («Малюнкі жыцьця»), 22 лістапада — апавяданьне «Цішка Бабыль» і толькі 29 сьнежня — «У Саўках»<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 8</ref>.
 
Свой шлях у літаратуру Міхась Зарэцкі пачынаў з «малой прозы»" і на працягу ўсёй творчай дзейнасьці ахвотна зьвяртаўся да гэтай ёмістай жанравай формы. У сфэру пісьменьніцкай увагі траплялі перш за ўсё падзеі рэвалюцыйнай рэчаіснасьці, жыцьцё працоўнага чалавека на пераломе гісторыі, клясавыя сутыкненьні, драматызм барацьбы новага і старога, духоўны рост чалавека, спазнаўшага радасьці перамогі над неспрыяльнымі абставінамі і над самім сабой<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 127</ref>. Абсягі яго творчых інтарэсаў з самага пачатку былі даволі шырокімі, разнастайнымі. Гэтаму спрыяў і жыцьцёвы вопыт, набыты маладым пісьменьнікам за час працяглай службы ў Чырвонай арміі. У апавяданьнях пісьменьнік часта зьвяртаўся да новых, мала распрацаваных тагачаснай беларускай літаратурай пластоў сацыяльнай рэчаіснасьці і праяваў духоўнага жыцьця чалавека<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 18-19</ref>. Зарэцкага як мастака не магла не прыцягваць сучасная яму рэчаіснасьць, жыцьцё і праца людзей, побач зь якімі ён жыў, клопаты і турботы, якія добра ведаў. Аб гэтым сьведчаць апавяданьні «Бель» (1924), «На маладое» (1924), «Дзіўная» (1925), «Сьмерць» (1926) і інш.<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 26-27</ref>.
Аўтар зборнікаў апавяданьняў «У віры жыцьця» (1925), «Пела вясна» (1925), «Пад сонцам» (1926), «42 дакумэнты і Двое Жвіроўскіх» (1926), «На чыгунцы» (1928), «Ракавыя жаронцы» (1930, уключаны і п’есы «Віхор на балоце» і «Белыя ружы»), апавяданьня «Бацькаў сын» (1932), аповесьці «Голы зьвер» (1926), раманаў «Сьцежкі-дарожкі» (1928, перавыдадзены ў 1959<ref name="ReferenceC"/>), «Вязьмо» (1932, перавыдадзены ў 1962<ref name="ReferenceC"/>), кніжак нарысаў «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Лісты ад знаёмага» (1931). Аўтар п’есаў «Сымон Карызна» (1935), «Ная» (1936) і інш., а таксама кінасцэнарыя «Пачатак шчасьця». У 1975 выдадзены зборнік выбраных апавяданьняў «Пачатак шчасьця», у 1989—1991 выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Многія рукапісы М. Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».
 
У 30-я гг. Зарэцкі ўжо рэдка зьвяртаўся да малой жанравай формы. У нешматлікіх творах ужо значна менш мастацкай навізны, праблемнасьці, сьмелага вырашэньня тэмы, што мела мейсца ў ранейшыя гады. Праца над апавяданьнямі стала адначасова і сур’ёзнай школай падрыхтоўкі пісьменьніка жа напісаньня буйных твораў. Лягічным працягам інтэнсыўных пошукаў пісьменьніка ў галіне жанравай формы стала аповесьць «Голы зьвер» (1926). Аповесьць займае даволі прыкметнае мейсца ў творчасьці Міхася Зарэцкага. Гэта зьмястоўны, вострапраблемны твор, у цэнтры якога герой адмоўнага пляну. Вартасьць аповесьці ў тым, што надзённае пытаньне сучаснага яму жыцьця Зарэцкі пераводзіў у шырокі плян, бо суадносіны інтарэсаў асобы і грамадзтва застаюцца актуальнымі сёньня і будуць актуальнымі заўтра<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 48-51</ref>.
 
Многія рукапісы М. Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».
 
У 1965 годзе на расейскую мову быў перакладзены раман «Вязьмо» (перавыданьне перакладу ў 1978). Раман «Сьцежкі-дарожкі» на расейскай мове друкаваўся ў скарочаным выглядзе на старонках газэты «Рабочий» у 1927 годзе, а новы поўны пераклад выйшаў у 1971 годзе. У 1980 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусьціла ў перакладзе на расейскую мову выбраныя апавяданьні<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 5</ref>.
Радок 63 ⟶ 67:
 
Зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай савецкай прозе, пісьменьнік-наватар, Міхась Зарэцкі ўзбагаціў беларускую літаратуру новымі ідэямі, вобразамі, прыкметна-пашырыў жанрава-стылёвыя, выяўленчыя магчымасьці літаратуры<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 6</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
* У віры жыцьця: Апавяданьні.-Мн, 1925.
* Пела вясна: Апавяданьні.-Мн., 1925.
* Пад сонцам: Апавяданьні.-Мн., 1926.
* 42 дакумэнты і Двое Жвіроўскіх: Апавяданьні.-Мн., 1926.
* На чыгунцы: Апавяданьні.-Мн., 1928.
* Ракавыя жаронцы: Апавяданьні і п’есы.-Мн., 1930.
* Бацькаў сын: Апавяданьне.-Мн., 1932.
* Сьцежкі-дарожкі: Раман.-Мн., 1928.
* Вязьмо: Раман.-Мн., 1932.
* Падарожжа на новую зямлю: Нарыс.-Мн., 1929.
* Лісты ад знаёмага: Нарыс.-Мн., 1931.
* Пачатак шчасця: Выбр. Апавяданні.-Мн., 1975.
* Збор твораў у 4 тамах. Т.1 Апавяданні.-Мн., 1989. Т.2 Голы звер: Аповесць; Сцежкі-дарожкі: Раман.-Мн., 1990. Т.3 Вязьмо: Раман; Сымон Карызна: Драматычная аповесць.-Мн., 1991.
 
== Крыніцы ==