Джон Дос Пасас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 12:
|Месца нараджэньня = [[Чыкага]], [[ЗША]]
|Дата сьмерці = 28 верасьня 1970
|Месца сьмерці = [[БалтыморБалтымар]], [[ЗША]]
|Грамадзянства =
|Род дзейнасьці =
Радок 30:
|Сайт =
}}
'''Джон Радэрыга Дос Пасас''' ({{мова-en|John Roderigo Dos Passоs}}; [[{{Нарадзіўся|14 студзеня]] [[|1|1896]]}}, [[Чыкага]] — [[{{Памёр|28 верасьня]] [[|9|1970]]}}, [[БалтыморБалтымар]]) — амэрыканскі пісьменьнік партугальскага паходжаньня. Дзед пісьменьніка па бацьку, Мануэл Жаакім Душ Пасуш ({{мова-pt|Manuel Joaquim Dos Passos}}),  — выхадзец зь мястэчка [[Понта-ду-Сол]] ({{мова-pt|Ponta do Sol}}) на востраве [[Мадэйра]], які эміграваў да ЗША ў 1830 годзе.
 
== Жыцьцяпіс ==
Джон Дос Пасас нарадзіўся 14 студзеня 1896 году ў [[Чыкага]] ў сям’і пасьпяховага адваката. Скончыў [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт]]. У гады Першай сусьветнай вайны працаваў кіроўцам санітарнай машыны. Пісаць пачаў у ваенныя гады. Пасьля вайны шмат падарожнічаў па Эўропе ў якасьці карэспандэнта некалькіх амэрыканскіх газэт. У 1927 годзе адбылася падзея, якая істотна паўплывала на сьветапогляд Дос Пасаса, — пакараньне анархістаў Нікола Сака і Барталямэа Ванцэці. Дос Пасас перажыў душэўны крызыс, вынікам якога стала [[трылёгія]] ''«ЗША»'': ''«42-я паралель»'' (1930), ''«1919»'' (1932) і ''«Вялікія грошы»'' (1936). Гэтая трылёгія — вяршыня творчасьці Дос Пасаса. З гадамі ён станавіўся ўсё больш кансэрватыўным у сваіх поглядах, і гэта не магло не адбіцца на яго творчасьці. Ў 1960-я гады кнігі Дос Пасаса яшчэ працягвалі выходзіць, але ні крытыкі, ні шырокая публіка іх практычна не заўважалі.
 
Лад жыцьця і дух XX стагодзьдзя найбольш поўна адлюстраваны ў рамане ''«МанхэтэнМангэтан»'' (''Manhattan Transfer'', 1935), які дасьледуе гарадзкое жыцьцё Нью-Ёрку, і ў трылёгіі ''«ЗША»'' (''USA'', 1930—1936) — ''«42-я паралель»'' (''The 42nd Parallel'', 1930), ''«1919»'' (''Nineteen-Nineteen'', 1931), ''«Вялікія грошы»'' (''The Big Money'', 1936), якая дае падрабязны агляд індустрыяльнай Амэрыкі за 1898—1929 гады. Трылёгія пазбаўленая сувязнай фабулы, гэта калейдаскоп эпізодаў з жыцьця найрозьнейшых пэрсанажаў, свайго роду зрэз амэрыканскага грамадзтва.
 
Раманы ''«Прыгоды маладога чалавека»'' (''Adventures of а Young Man'', 1939), ''«Першы нумар»'' (''Number One'', 1943) і ''«Вялікая задума»'' (''The Grand Design'', 1949) склалі другую трылёгію Дос Пасаса, якая выйшла ў 1952 годзе асобнай кнігай пад назвай ''«Акруга Калюмбія»'' (''District of Columbia''). Яму належаць яшчэ некалькі раманаў, у тым ліку ''«Як найлягчэй атрымаць посьпех»'' (''Most Likely to Succeed'', 1954) і ''«У сярэдзіне стагодзьдзя»'' (''Midcentury'', 1961), зборнік вершаў ''«Каляска на прывязі»'' (''A Pushcart at the Curb'', 1922); п’есы ''«Сьмяцяр»'' (''The Garbage Man'', 1926), ''«Авіякампанія»'' (''Airways, Inc''., 1929) і ''«На вышынях посьпеху»'' (''Fortune Heights'', 1934); кнігі падарожных нататак ''«Расінант зноў у дарозе»'' (''Rossinante to the Road Again'', 1922), ''«Усходні экспрэс»'' (''Orient Express'', 1927), ''«Ва ўсіх краях»'' (''In All Countries'', 1934), ''«З вайны на вайну»'' (''Journey Between Wars'', 1938); і два зборнікі сацыялягічных артыкулаў — ''«На чым мы стаім»'' (''The Ground We Stand On'', 1941) і ''«Стан краіны»'' (''State of Nation'', 1944). У ліку яго апошніх твораў — ''«Вайна містэра Ўілсана»'' (''Mr. Wilson’s War'', 1962) і ''«Лепшыя часы»'' (''The Best Times'', 1967).
Радок 49:
[[Катэгорыя:Літаратары ЗША]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чыкага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1896 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Балтыморы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1970 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 28 верасьня]]
[[Катэгорыя:Літаратары-мадэрністы]]