Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 33:
З самага пачатку існаваньня «Нашай Нівы» расейскія ўлады пільна сачылі за яе зьместам. Існавалі адмысловыя органы, якія кантралявалі выданьне газэт і кнігаў, нацыянальным выданьням надавалася асаблівая ўвага. У [[Вільня|Вільні]] гэтым займаўся Віленскі цэнзурны камітэт. У [[1906]] годзе характарыстыка «Нашай Нівы» зьмяшчаецца ў спэцыяльным дакумэнце, складзеным цэнзурным камітэтам па патрабаваньні ахоўчага аддзяленьня паліцыі. Дакумэнт апісвае і іншыя газеты, якія выходзілі тады ў Вільні (іх было 57). «''43. „Наша Ніва“. Спачатку крыху больш памяркоўная, чым „Наша доля“, стала затым зьмяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі.''»<ref name="smolk">М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры // Полымя, 1966, №3.</ref>
 
У першай палове [[1907]] году на старонках «Нашай Нівы» зьявіліся матэрыялы «Дума і народ», «Зямельная справа ў Новай Зэляндыі» ды іншыя, на якія адразу звярнулазьвярнула ўвагу цэнзура і палічыла іх небяспечнымінебясьпечнымі для існуючага дзяржаўнага ладу. На два нумары газэты быў накладзены арышт.
 
За рэдакцыяй газэты, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцьця і сходаў нацыянальна сьвядомай інтэлігенцыі, вялося сталае сачэньне паліцыяй. Акрамя таго, сачэньне вялося з дапамогай паштовай службы і нават Праваслаўнай царквы.
Радок 71:
У [[2006]] годзе ў некалькіх гарадах Беларусі прайшоў шэраг [[флэшмоб]]аў у падтрымку «Нашай Нівы».
 
У канцы лістапада [[2008]] году зьявілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Наша Ніва» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «[[Белпошта|Белпошты]]»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21701 Улады вяртаюць «НН» і «Народную волю» ў распаўсюд] «Наша Ніва»</ref>. [[4 сьнежня]] 2008 году газэта зьявілася ў свабодным продажы. Тыднёвік упершыню надрукаваны ў колеры. Пачынаючы ад гэтага нумару, «Наша Ніва» выходзіць [[наркамаўка|афіцыйным правапісам]] (''школьным — як пазначыла сама рэдакцыя газэты''). Наклад першага «афіцыйнага» нумару (45 за 2008 год) вырас ў 2,5 разы: да 5200 асобнікаў у параўнаньні з накладам у 2200 асобнікаў папярэдняга нумару 44 за 2008 год. Да забароны напрыканцыў канцы 2005 году наклад газэты складаў 3200 асобнікаў<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=22044 Наша Ніва №45 ад 4 сьнежня 2008 году. Ад Рэдакцыі]</ref>. Да [[1 студзеня]] [[2009]] году гэтая лічба вырасла да 6000<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=22874 Тыраж штотыднёвіка «Наша Ніва» дасягнуў 6000 ас.]</ref>.
 
== Крытыка ==