Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Станіслаў Станкевіч''' ([[23 лютага]] [[1907]] году, [[Арляняты]] — [[6 лістапада]] [[1980]] году, [[Нью-Ёрк]]) — беларускі літаратуразнаўца, грамадзка-культурны дзяяч, публіцыст, крытык. Таксама ўжываў псэўданімы ''Язэп Каранеўскі'', ''Алесь Крыга'', ''Дзівасіл''.
 
== Біяграфія ==
Паходзіць з роду [[Станкевічы (шляхецкі род)|Станкевічаў]], ягоны родны дзядзька па матчынай лініі — [[Ян Станкевіч]] — зьяўляўся адным з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў.
 
Радок 10 ⟶ 11:
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі нацыянальны цэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага блёку народаў]] ([[1946]]).
 
Пасьля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] сумесна з М. Абрамчыкам на эміграцыі аднавіў [[Рада БНР|Раду БНР]]. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына» ([[1948]]—[[1962]]). Стварыў філію ньюёрскаганью-ёрскага Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» Інстытуту, якія былі выдадзены ў [[Мюнхэн]]е.
 
З [[1962]] году жыў у [[Нью-Ёрк]]у. З [[1963]] году і да сьмерці зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Беларус», якой пад ягоным рэдагаваньнем выйшла каля 200 нумароў. Стала супрацоўнічаў з [[Свабода (радыё)|радыё «Свабода»]]. У [[ЗША]] выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Зьяўляецца аўтарам працы «Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу» пра ідэялёгіюідэалёгію і практыку расейскафікацыірусыфікацыі ў Беларусі ў [[1950-я|1950-х]] — на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў, апублікаванай у «[[Запісы БІНіМу|Запісах]]» [[БІНІМ|Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва]] ў 1962 годзе ў Мюнхэне.
 
Пахаваны на беларускіх могілках у [[Іст-Брансўік]]у ў штаце [[Нью-Джэрзі]] ([[ЗША]])<ref>[http://www.blagobor.by/article/person/mickevich Станіслаў Станкевіч. Сэрыя «Партрэты віленчукоў»]</ref>.