Simon & Garfunkel: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Simon_&_Garfunkel?oldid=626979980
 
д артаграфія
Радок 17:
'''Simon & Garfunkel''' ({{Мова-be|Сайман і Гарфанкел}}) — [[ЗША|амэрыканскі]] [[Фольк-музыка|фольк]]-дуэт гітарыста/аўтара песьняў [[Пол Сайман|Пола Саймана]] і сьпевака [[Арт Гарфанкел|Арта Гарфанкела]]. Удзельнікі дуэту знаёмыя яшчэ зь дзяцінства ў Квінсе (раён [[Нью-Ёрк]]у), дзе яны з 1953 пачалі разам супрацоўніцтва і назапашваньне сьпеўнага матэрыялу. У 1957 падлеткі дасягнулі першага посьпеху зь песьняй «Hey Schoolgirl», якая імітавала іхніх куміраў «[[the Everly Brothers]]». Пасьля гэтага ўдзельнікі дуэту разышліся сваімі шляхамі: Сайман займаўся сольнымі выступамі (без асаблівага посьпеху), абодва навучаліся ў коледжы. У 1963 яны аб’ядналіся на грунце зацікаўленасьці ў фольку і заключылі кантракт з [[Columbia Records]]. Іхні дэбют, «[[Wednesday Morning, 3 A.M.]]», разышоўся сьціпла, і яны ізноў разлучыліся, і Сайман пераехаў у [[Ангельшчына|Ангельшчыну]] дзеля ўзнаўленьня сольных выступаў.
 
У 1965 року рэмікс іхняе песьні «[[The Sound of Silence]]» выйшаў у этэр на амэрыканскім радыё, заняўшы першае месца ў [[Billboard Hot 100]]. Simon & Garfunkel узьядналіся ды выдалі другі альбом «[[Sounds of Silence]]», зь якім паехалі ў турнэ па коледжах. Трэці альбом, «[[Parsley, Sage, Rosemary and Thyme]]» (1966), паказаў, што дуэт паставіўся да стварэньня музыкі больш сур’ёзна. Іхнія творы былі выкарыстаныя ў фільме 1967 року «[[Выпускнік (фільм)|Выпускнік]]», што яшчэ болей узьняло іхнюю папулярнасьць. «[[Bookends]]» (1968), наступны альбом, быў даволі раскручаны і таксама прынёс гурту посьпех. Аднак праз частыя звады паміж удзельнікамі дуэт распаўся ў 1970. Іхні апошні сьудыйныстудыйны запіс, «[[Bridge Over Troubled Water]]», стаў для дуэту найпасьпяховейшым і адным з [[Сьпіс найбольш прадаваных альбомаў у сьвеце|найбольш прадаваных альбомаў у сьвеце]].
 
Simon & Garfunkel былі аднымі з найпапулярнейшых выканаўцаў 1960-х і разглядаліся як прадстаўнікі аўтарытэтаў [[Контаркультура|контаркультуры]] сацыяльнай рэвалюцыі дзесяцігодзьдзя нароўні з такімі выканаўцамі, як «[[the Beatles]]» і [[Боб Дылан]]. Сярод іхніх найбольш вядомых твораў такія гіты, як «[[I Am a Rock]]» (1965), «[[Homeward Bound]]» (1965), «[[Scarborough Fair/Canticle]]» (1966), «[[A Hazy Shade of Winter]]» (1966), «[[Mrs. Robinson]]» (1968), «[[Bridge over Troubled Water]]» (1969), «[[The Boxer]]» (1969) і «[[Cecilia (Simon & Garfunkel)|Cecilia]]» (1969), займалі першыя месцы ў чартах розных краінаў. Пасьля развалу гурт некалькі разоў аб’ядноўваўся, і адным з найбольш пасьпяховым ўзнаўленьняў стаў [[The Concert in Central Park|выступ у Цэнтральным парку Нью-Ёрку]] ў 1981 року, які наведалі больш за 500 000 чалавек, што зьяўляецца адным з рэкордаў наведвальнасьці.
 
== Notes ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==