Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дагавор/дамова: так нічога не вырашым
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
: Нават ня ведаю, як назваць такую зьяву, калі чалавек ня можа адрозьніць значэньне словаў выбітны і вядомы, але беларуска-польская трасянка — гэта калі актыўна ўжываюць словы ніц, мовіць, бардзо, велькі і г. д., якія часьцяком можна пачуць у некаторых дзяячоў апазыцыі.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 23:22, 21 верасьня 2014 (FET)
:: Ну дык перакладзіце, калі ласка, для мяне, такога недарэкі, слова «выбітны» і растлумачце яго значэньне. І скажыце яшчэ, што ў гэтым польскім слове такога адмысловага, чаго няма ў 4 (чатырох!) літаратурных словах? Карацей, скажыце, чаму трэба аддаваць перавагу слову wybitny, а не шырока вядомым літаратурным словам. Гэта такі моладзевы жаргон, накшталт каверканых ангельскіх словаў, ці што? Ці гэта проста вынік няведаньня сапраўднай беларускай мовы? {{Няма подпісу|178.124.205.94|10:50, 22. september 2014‎}}
::: На якую мову вам перакласьці слова выбітны? На расейскай мове - выдающийся, на ўкраінскай - визначний, на польскай - wybitny. Я нават ня ведаю, як растлумачыць значэньне слоў, бо гэта павінна быць у галаве (калі, канешне ж, беларуская мова родная), але паспрабую:
1) Слова выбітны азначае штосьці кшталту "быць лепшым сярод роўных" ці чалавека, які "выбіваецца з натоўпу", дарэчы не перашкаджала бы зьвярнуць увагу на слова '''выбі'''вацца, ці мо гэта таксама постсавецкі палянізм???
2) Вядомы азначае таго, якога ведаюць, які карыстаецца папулярнасьцю. Сынонім - славуты, знакаміты, папулярны.
3) Выдатны - вельмі добры.
Наконт палянізмаў увогуле, бо гэта вельмі папулярная песьня ў змагароў за чысьціню мовы нароўні з русізмамі, жадаю ад самага пачатку вышэйзгаданаму змагару з палянізмамі адкрыць страшную таямніца (толькі нікаму!): і беларуская, і польская мовы - славянскія, а значыць тое, што ў гэтых мовах могуць быць агульныя словы па ідэі не павінна пужаць, як, напрыклад, ангельцаў не пужаюць нямецкія словы ў іх мове, бо карані мовы адныя і тыя ж, а вось некаторым беларусам проста неабходна ўнікальная мова, як басконская мусіць. Яшчэ, што датычыцца слова ўсё ж такі выбітны, адкуль такая інфармацыя? Не такі я стары, каб ведаць ці ўжывалася гэта слова за савецкім часам, але пасьля нармалёва, і ўжываюць, і разумеюць гэта слова ўсе беларускамоўныя, у тым ліку і савецкае пакаленьне.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 18:08, 22 верасьня 2014 (FET)
: А падайце, калі ласка, крыніцу, дзе тлумачыцца, што гэта сапраўды запазычаньне з польскай мовы, каб было на што спасылацца. Што да прапановы, я бы наогул адмовіўся ад ужываньня слова «выбітны» ў назвах катэгорыяў кшталту «Выбітныя асобы Менску», бо Вікіпэдыя і так піша толькі пра выбітных і выдатных, а не пра шараговых, таму прапаную замяніць такія катэгорыі на «Асобы, зьвязаныя зь Менскам» і г. д. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 12:05, 22 верасьня 2014 (FET)