Геранім Вінцэнт Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: імпэратрыца, артаграфія using AWB
Радок 37:
У апошні дзень сьнежня 1775 у [[Рэгенсбург]]у ажаніўся зь нямецкай княжной Соф’яй Фрыдэрыкай Даротай Турн і Таксіс, дзякуючы чаму парадніўся зь многімі пануючымі дынастыямі Эўропы. Яна была дачкой Карла Анзельма, князя Турн і Таксіс (von Thurn und Taxis), які служыў галоўным імпэратарскім камісарам пры [[Райхстаг (Сьвятая Рымская імпэрыя)|Райхстагу]]. Мелі чатырох сыноў, у тым ліку Мікалая, Караля і [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Гераніма]].
 
Закаханыя адзін у аднаго муж і жонка ня раз бывалі ў сьвеце, толькі ў 1777 годзе іх прымалі імпэратаркаімпэратрыца [[Марыя Тэрэзія]] ў [[Вена|Вене]] і кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслаў Аўгуст]] у [[Варшава|Варшаве]]. Як гром сярод яснага неба, шакуючы інцыдэнт здарыўся 17 студзеня 1784 году, аб якім паведамляў каралю [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Радзівіл «Пане Каханку»]] ў лісьце ад 25 студзеня гэтага году:<br />
''«… мая братовая (жонка брата), каханая мужам, любімая мною, якую уся сям’я песьціла, прывязалася да аднаго клавіцымбалісты, званага Душек, зь ім адтуль (г. з. зь [[Нясьвіж]]а) зьехала й ўнесла ўсе каштоўнасці. Гнаўся за імі князь падкаморы, брат мой, ледзь, нягледзячы на сьпешку й пільнасць, за прускай мяжой, у Тыльзіце (зараз [[Савецк]]) здолеў злавіць, так добра ўцякаць ўмелі, дзе іх арыштаваў…» <br />(«… bratowa moja, od męża adorowana, ode mnie ukochana, od całej familii pieszczona, przywiązawszy się do jednego klawicymbalisty, nazwiskiem Duszek, z nim stąd wyjechała i wszystkie uniosła klejnoty. Gonił za niemi książę podkomorzy, brat mój; ledwo, pomimo pośpiechu i pilności, za granicą pruską, w Tylży doścignąć zdołał, tak dobrze uciekać umieli, gdzie ich przyaresztowano…»)''.<br />
Каханак княгіні меў сапраўднае імя [[Ян Ладзіслаў Дюссек]] (Jan Ladislav Dussek, Jan Václav Dusík) і быў адным з найвялікшых віртуозаў і кампазытараў таго часу. Чэх па нараджэньні, падарожнічаў па Эўропе, выступаючы як піяніст і маэстра шкляной гармонікі. У сакавіку 1783 году ён выступаў у [[Варшава|Варшаве]], адкуль прадоўжыў сваё падарожжа ў [[Нясьвіж]]. Са студнёвага палону, яму ўдалося выратавацца ўцёкамі.