Беларускія немцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Са старонкі прыбраны файл Беларускія_немцы._Belarusian_germans._Białoruscy_Niemcy._Weißrusslanddeutsche.png, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам INeverCry...
Радок 77:
Вялізную групу нямецкага насельніцтва ВКЛ складалі па-ранейшаму гандляры, але з XVI ст. назіраецца прыток у ВКЛ у першую чаргу нямецкіх навукоўцаў, мэдыкаў, рамесьнікаў, разам з тым павялічваецца колькасьць нямецкіх вайскоўцаў-наймітаў, якія фактычна становяцца неад’емнай часткай арміі ВКЛ і Рэчы Паспалітай; так, адным з гераічных [[Аблога Смаленску (1654)|абаронцаў]] [[Смаленск]]у ад маскоўскіх войск стаў немец Корф.
[[Файл:Будынак былой кірхі 2.jpg|міні|зьлева|[[Лютэранская кірха (Горадня)|Лютэранская кірха Сьвятога Яна]] ў [[Горадня|Горадні]]]]
Вялікі ўплыў немцы аказалі на [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім]]. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месьцічы-немцы, зь мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароў<ref>Паславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 {{ref-uk}}</ref>. Так у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у [[Вільня|Вільні]] [[лютэранства|лютэранскую]] абшчыну, якая хутка становіцца цэнтрам распаўсюджаньня лютэранства ў ВКЛ<ref>Плисс В. И. [http://spbpda.ru/data/1914/02/1914-02-04.pdf Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси] // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199-234. {{ref-ru}}</ref>. У [[1539]] віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філязофіі [[Абрагам Кульва]] адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі й актыўна выступаў зь лютэранскімі казаньнямі, слухаць якія паступова сабралося ці ня ўсё нямецкае насельніцтва места<ref>Vilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. {{ref-en}}</ref>. Па ягоным ад’езьдзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў [[Ян Вінклер]], ксёндз віленскага касьцёлу сьв. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму ня толькі служыць, але й увогуле зьяўляцца ў віленскіх касьцёлах<ref>Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 {{ref-pl}}</ref>. Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным зь немцаў<ref>[http://www.russianresources.lt/archive/Vilnius/Dobrianski_10.html Флавиан Добрянский. Старая и новая Вильня]{{ref-ru}}</ref>. У хуткім часе на [[Нямецкая вуліца (Вільня)|Нямецкай вуліцы]] была пабудаваная [[Лютэранская кірха (Вільня)|кірха]], якая праіснавала да 1944 году<ref>Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 {{ref-pl}}</ref>. Пражывалі немцы і ў [[Слуцак|Слуцку]], так некаторыя беларускія даследнікідасьледнікі сьцьвярджаюць, што першае згадваньне лютэранскай абшчыны ставіцца да Слуцку [[1535]] году, калі князь [[Юры Алелькавіч (1492—1542)|Юры Алелькавіч]] вылучыў немцам зямлю пад кірху<ref>{{артыкул|аўтар=Станіслаў Акіньчыц|загаловак=Горад, дзе захавалася традыцыя|спасылка=http://belreform.org/ru/horad.php|выданьне=Спадчына|год=2003|нумар=1|старонкі=52-56}}</ref>. Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых<ref name="ReferenceA">{{кніга|аўтар=Hans-Christian Dietrich.|загаловак=«Auf dem Weg zur Glaubenseinheit…»: Reformationsgeschichte Weißrusslands|месца=Erlangen|выдавецтва=Martin-Luther-Verlag|год=2006|старонак=430|isbn=9783875131505}}{{ref-de}}</ref>. У [[Менск]]у таксама існава лютэранская абшчына, якую ўзначальваў нямецкі пастар [[Карл Людвіг Гэмерых]], які дагэтуль быў пастарам ў Слуцку<ref name="luteran">[http://minsk-old-new.com/minsk-3203-ru.htm Лютеранская община Минска]{{ref-ru}}</ref>. Да таго, вялікая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ па запрашэньні Радзівілаў для распаўсюджаньня [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|Рэфармацыі]], як напрыклад [[Ян Фёлкель]]. А падчас [[Віленскае ваяводзтва|ваяводзкага]] кіраваньня [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] немец-лютэранін [[Якуб Гібель]] нават стаў [[войт]]ам Вільні<ref>Wisner, Henrik. 2000. Janusz Radziwill 1612-1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa. {{ref-pl}}</ref><ref name="pratestant"/>.
[[Файл:Evangelical Lutheran Church in Vilnius.jpg|міні|Лютэранская кірха на Нямецкай вуліцы ў Вільні]]
Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае разьвіцьцё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як зь Нямеччыны, так і з усёй Эўропы ([[Вугоршчына]], [[Чэхія]], [[Францыя]], [[Шатляндыя]])<ref name="suviazi"/>. Да таго ж асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты зь вялікакняскай арміі, атрымаўшыя тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласьці<ref name="suviazi"/>.
Радок 126:
| подпіс выявы 2 = [[Лютэранская кірха (Полацак)|Лютэранская кірха]] ў [[Полацак|Полацку]]
}}
Нямецкія паселішчы набылі новыя назвы і новыя імпульсы да жыцьця ў канцы XVIII ст. Расейская імпэратарка [[Кацярына II]] намагалася замацаваць расейскую дзяржаўнасьць у памежных раёнах і асвойваць прыродныя багацьці<ref name="niemcy"/>. Яна не магла даць дазвол на засяленьне памежных зямель прыгоннымі сялянамі, таму запрашала ў Расею іншаземцаў<ref name="niemcy"/>. У [[1762]] годзе быў выдадзены Маніфэст да іншаземцаў, аднак ня быў рэалізаваны, таму што не агаворваў умовы калянізацыі<ref name="niemcy"/>. У наступным годзе зьяўляецца новы Маніфэст, у якім ідзе пералік ільгот і прывілеяў іншаземным калянізатарам<ref name="niemcy"/>. Такія ўмовы перасяленьня актывізавалі калянізацыю памежжаў Расеі<ref name="niemcy"/>. У асноўным мігравалі нямецкія сяляне з [[Прусія|Прусіі]], якая была зьнішчана [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайной]]<ref name="niemcy"/>. Яны сяліліся ў сельскай мясцовасьці і займаліся пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй<ref name="niemcy"/>. У працы шырока выкарыстоўваліся [[капіталізм|капіталістычныя]] мэтады гаспадараньня<ref name="niemcy"/>. Значная колькасьць немцаў пасялілася ў [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]<ref name="niemcy"/>, дзе ўжо існавала значная нямецкая дыяспара, так завітаўшы ў [[1780]] годзе ў [[Полацак]], Кацярына II назвала насельніцтва Беларусі ''«Вавилонским столпотворением»'', адзначыўшы, што тут ''«сплошь да рядом обитают православные, католики, униаты, евреи, русские, поляки, чухонцы, немцы, курляндцы»''<ref>Алена Філатава. Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўраду ў Беларусі (канец XVIII — першая палова ХIХ ст.)</ref><ref>Сапунов А. Пребывание императрицы Екатерины II в Полоцке. Вт. С. 3.{{ref-ru}}</ref>.
 
Другая вялікая эміграцыйная хваля (гэта былі [[мэнаніты]]) ішла з [[Данцыг]]а ў [[1789]] г., а пазьней — праз [[Рыга|Рыгу]] ў [[Прычарнамор’е]], у [[Хорціца|Хорціцу]] і на раку Малочная. Прывілеем [[Павал I|Паўла I]] перасяленцы-менаніты навечна вызваляліся ад ваеннай і грамадзянскай службы, ад прысягі перад судом і інш.<ref name="niemcy6">{{Кніга
Радок 197:
|isbn =
|мова = ru
}}</ref>. Так, па афіцыйных дадзеных на [[студзень]] 1905 г., у маёнтку [[Клесін]] (сучасны [[Нараўлянскі раён]]) пражывала «ў якасьці арандатараў каля 200 сямействаў немцаў-каляністаў»<ref name="niemcy8"/>. У студзені [[1911]] г. у раёне маёнтка ўжо налічвалася каля 700 сямействаў каляністаў-пакупнікоў зямлі, галоўным чынам, немцаў<ref name="niemcy8"/>. Дадзеная міграцыя была змушанай мерай і мела эканамічны (земляробчы) характар<ref name="niemcy8"/>. Да гэтага нямецкія каляністы жылі галоўным чынам на Ўкраіне (Валынь), дзе пераважна арандавалі абшарніцкую зямлю ці мелі невялікую яе колькасьць ва ўласнасьці<ref name="niemcy8"/>. ПасляПасьля ўскладненьня арэндных адносін немцы перасяліліся ў суседнюю [[Мазыр]]шчыну, набылі зямлю праз банк у мясцовага абшарніка Ансэльма (Анзэльма) і ў буйнога землеўладальніка Шоманскага<ref name="niemcy8"/>. Як правіла, гэтыя немцы-каляністы ўжо былі расейскімі падданкамі, прыпісанымі да розных сялянскіх грамадстваўграмадаў Украіны<ref name="niemcy8"/>. У сувязі з I сусьветнай вайной шматлікія немцы зьехалі ззь Беларускага Палесься, распрадаўшы свае землі<ref name="niemcy8"/>. Гэта было выклікана таксама загадам расейскага ваеннага камандаваньня ў [[1915]] г. пра высяленьне немцаў-каляністаў з прыфрантавой паласы ў 24-х гадзінны тэрмін<ref name="niemcy8"/>. Загад не распаўсюджваўся на нямецкія сем'ісем’і, чальцы якіх служылі ў [[Расейская імпэрыя|царскім]] войску<ref name="niemcy8"/>. ПасляПасьля высыланьня вярнуліся неня ўсе<ref name="niemcy8"/>. Шмат немцаў пакінула Палесьсе з сыходам [[Нямецкая імпэрыя|кайзэраўскіх]] войскаў у [[1918]] годзе<ref name="niemcy8"/>.
 
Падчас Першай сусьветнай вайны колькасьць нямецкіх каляністаў Беларусі значна зьмяншаецца<ref name="niemcy"/>. Гэта зьвязана з дэпартацыяй немцаў з прыфрантавой зоны ў [[Сыбір]]<ref name="niemcy"/>. 3 1897 па 1917 г. колькасьць нямецкага насельніцтва Беларусі паменшылася з 50,8 тыс. да 36,1 тыс. чалавек<ref name="niemcy"/>. Зьнікла шмат нямецкіх кампактных паселішчаў<ref name="niemcy"/>, у грамадзкіх месцах забаранялася ўжываньне нямецкай мовы<ref>Черепица В.Н. Город-крепость Гродно в годы первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. Гродно: Изд-во Гродненского гос. ун-та имени Янки Купалы, 2005. — 359 с. {{ref-ru}}</ref>.
Радок 242:
* Большасьць этнічных немцаў [[Віленскае ваяводзтва (1926—1939)|Віленскага ваяводзтва]] ці [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]] былі ўжо даўно абеларушчаны ці палянізаваны, што ад нямецкіх каранёў заставалася толькі прозьвішча.
 
Разам зь беларусамі немцы, украінцы і габрэі складалі [[Блёк нацыянальных меньшасьцяў]] ({{мова-pl|Blok Mniejszości Narodowych, BMN}}), які быў утвораны [[17 жніўня]] [[1922]] году пад час выбараў у польскі [[Сойм]] міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. Мэтаю БНМ было праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Галоўнай мэтаю Блёку было нацыянальнае раўнапраўе. Але пасьля выбараў [[1930]] году дзеля нямецкіх прадстаўнікоў у [[Сойм Польшчы|польскім Сойме]] скарацілася. На пачатку 30-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку [[Культурная асыміляцыя|асыміляцыі]] нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў{{Заўвага|Асыміляцыя стала часткай новай палітыкі Польшчы, больш вядомай як '''«[[санацыя (Польшча)|санацыя]]»''' (з [[лацінская мова|лаціны]] ''sanatio'' — «аздараўленьне») — мелася на ўвазе маральнае здароўе грамадзтва, якая была ўсталявана пасьля таго як у [[1926]] годзе [[Юзэф Пілсудзкі]] захапіў уладу і фактычна ўстанавіў [[аўтарытарны рэжым]].}}.
 
У Польшчы хутка расло напружаньне на тэрыторыі зь нямецкім насельніцтвам<ref>Leslie, R. F. (1983). The History of Poland Since 1863. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-27501-9, p. 182.{{ref-en}}</ref>, што ў будучым стане адной з прычынаў [[Польская кампанія вэрмахта (1939)|нападу]] [[Трэці Райх|Нямеччыны]] на Польшчу. Нацыянальны рух немцаў, а таксама ўкраінцаў, беларусаў і габрэяў жорстка падаўляўся, як прававымі сродкамі (палітычныя судовыя працэсы), так і сілавымі мэтадамі — зьбіцьцё, інтэрнаваньне без судовых рашэньняў у створаны ў [[1934]] годзе [[Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер|лягер]] у [[Бяроза-Картуская|Бярозе-Картускай]]<ref name="viazni">[http://naviny.by/rubrics/society/2009/06/17/ic_articles_116_163194/ Концлагерь в Березе-Картузской — продукт польского «государственного несварения»] //Навіны.by</ref>.
Радок 322:
 
=== Традыцыйная культура харчаваньня ===
У ежы для падрыхтоўкі шматлікіх страў выкарыстоўвалі [[шмалец]]{{Заўвага|Беларуская назва гусінага тлушчу.}}<ref name="niemcy2"/>. Традыцыйным было ўжываньне сьметанковага масла, сыру. Распаўсюджанай стравай былі [[клёцкі]]<ref name="niemcy2"/>. Як і ў беларусаў, шмат страў гатавалася з бульбы. Таксама вельмі распаўсюджанымі былі мучныя вырабы і пшанічны хлеб. Сасіскі і каўбасы лічыліся агульнанямецкімі прадуктамі. Вельмі папулярнымі было нямецкае малако й малочныя прадукты (у прыватнасьці сыр), якія лічыліся вельмі якаснымі. Акрамя таго [[Курыца (птушка)|курыны]] [[суп]] з локшынай, [[клёцкі]], [[шніцаль]], [[бульба|бульбяное]] пюрэ, [[Каўбаса|каўбасы]]. З дэсэртаў папулярны [[штрудзель]] ці [[грэнкі]]<ref>[http://velia.su/category/povolzhe Кухня российских немцев]{{ref-ru}}</ref> з [[кава]]й (ці яго імітацыяй)<ref>[http://www.proza.ru/2011/11/25/680 Кухня российских немцев сто лет назад]{{ref-ru}}</ref>. Па сьвятах часта рыхтавалі гусака з тушанай [[Капуста|капустайкапуста]]й<ref>[http://www.vkoem.kz/index.php?option=com_content&view=article&id=186%3A2010-06-01-10-08-27&catid=102%3A2010-05-24-05-21-22&Itemid=103&lang=kz&107bd9f3adf30a656732e5f946a8dcab=2cfac4b2b7e54ddc00fe846c384b9667 Немцы]{{ref-ru}}</ref>.
 
Адзін з клясычных напояў — [[піва]]. У будныя дні ўжываньне [[алкаголь|алкаголю]] было непрымальным, у той час, як у выходныя й сьвяты піва было адным з самых папулярных напояў. Менавіта пад уплывам немцаў і габрэяў у Беларусі ўжывалася й іншая назва піва — ''біра'' (ад нямецкага ''Bier'' — піва).
Радок 330:
Паўсядзённай адзежай немцы практычна не адрозьніваліся ад навакольнага насельніцтва<ref name="niemcy2"/>. Выключэньне складала толькі сьвяточная ці абрадавая адзежа, якая вельмі адрозьнівалася, таму што асобныя нямецкія сем’і перасяляліся з розных рэгіёнаў Нямеччыны, дзе традыцыі па-свойму адрозьніваліся.
 
У месцах, дзе немцы жылі калёніямі існавала пэўная сталая традыцыйная адзёжа. Так традыцыйнай жаночай адзежай немцаў на усходзеўсходзе была белая [[кашуля]], сіняя [[спадніца]], [[фартух]], шнураваны [[станік]]-[[гарсаж]] і [[каптур]]. Мужчынская адзежа складалася зь белай кашулі з адкладным [[каўняр]]ом, [[камізэлька]]й, вузкіх штаноў па калена, курткі (сіні паўкафтан) і [[чаравік]]оў са спражкай (ці [[боты]]). На галаве - чорны шыракаполы [[капялюш]]<ref>[http://shkolazhizni.ru/archive/0/n-41788/ Эволюция костюма. Как менялся костюм первых немецких переселенцев на Руси?]{{ref-ru}}</ref> ці [[шапка]]<ref>[http://www.schuk.ru/index.php/kultura-nemcev/10-natsionalnye-kostyumy-i-odezhda-nemtsev Национальные костюмы и одежда немцев]{{ref-ru}}</ref>.
 
=== Грамадзкія традыцыі ===