Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 79:
Партугалія зьяўляецца [[дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[рэспубліка]]й пасьля ратыфікацыі Канстытуцыі ад [[1976]] году й мае сталіцу ў [[Лісабон]]е. Канстытуцыя дае падзел паўнамоцтваў паміж [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчай]], [[выканаўчая ўлада|выканаўчай]] і [[судовая ўлада|судовай]] галінаў улады. Чатыры асноўныя інстытуты паводле канстытуцыі ёсьць прэзыдэнт рэспублікі, [[парлямэнт]], вядомы як Рэспубліканская асамблея ({{мова-pt|Assembleia da República|скарочана}}), [[урад]], які ачельвае [[прэм’ер-міністар]] і сыстэма судоў.
 
Прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін, мае невыканаўчыя наглядныя функцыі, цяперашнім прэзыдэнтам зьяўляецца [[Анібал Каваку Сылва]]. ПарляментПарлямэнт складаецца з 230 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Урад, кіраўніком якога зьяўляецца прэм’ер-міністар, у цяперашні час гэта [[Пэдра Пасуш Каэльлю]], абірае Савет міністраў, якія ўключаюць у сабе дзяржаўныя сакратарыяты. Суды арганізаваныя ў некалькіх ўзроўнях: судовай, адміністрацыйнай і фінансавай галінах. Вярхоўныя суды зьяўляюцца судамі апошняй інстанцыі. Трынаццаць чальцоў [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйнага суда]] ажыцьцяўляюць нагляд за канстытуцыйнасьцю законаў.
 
У Партугаліі маецца [[шматпартыйная сыстэма]], дзе партыі канкуруюць паміж сабой на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Аднак асноўная палітычная барацьба адбываецца паміж двума партыямі: [[Сацыялістычная партыя Партугаліі|Сацыялістычнай]] (левацэнтрысцкай) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Партугаліі|Сацыял-дэмакратычнай]] (насуперак назьве, правацэнтрысцкай). Хаўрусьнікам да апошняй выступае [[Народная партыя (Партугалія)|Сацыяльна-дэмакратычны цэнтар]]. Прыкметная прысутнасьць левых палітычных сілаў, прадстаўленых у парлямэнце — [[Партугальская камуністычная партыя|Партугальскай камуністычнай партыі]], якая ўваходзіць у выбарчую кааліцыю з [[Партыя зялёных Партугаліі|Партыяй Зялёных]] і левым блёкам, які быў створаны ў выніку аб’яднаньня трацкісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыі й экс-мааісцкага Народнага дэмакратычнага зьвяза.
Радок 87:
[[Файл:Alentejo oak on wheat field.jpg|міні|220пкс|[[Коркавы дуб]] на пшанічным полі ёсьць знакавым сымбалем [[Алентэжу]]]]
[[Файл:Dona Ana beach, Lagos.jpg|міні|220пкс|Тыповыя для [[Альгарвэ]] камяністыя пляжы]]
Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ й два [[архіпэляг]]і ў Атлянтычным акіяне, як то [[Мадэйра]] й [[Азорскія астравы]]. Мацерыковая частка Партугаліі падзеляецца на дзьве частцы сваёй галоўнай ракой [[Тэжу]], якая цячэ з [[Гішпанія|Гішпаніі]] й упадае ў [[Атлянтычны акіян]] паблізу [[Лісабон]]а. Паўночная частка краіны гарыстая й парэзаная далінамі рэкаўрэк, у той час як поўдзень краіны, як то [[Альгарвэ]] й [[Алентэжу]], характарызуецца раўніным тыпам мясцовасьці.
 
Самай высокай вяршыняй у Партугаліі зьяўляецца [[Піко (гара)|аднайменная гара]] на востраве [[Піко (востраў)|Піко]] на Азорскіх астравах. Гэты старажытны [[Вулькан (геалёгія)|вулькан]], які мае вышыню ў 2 351 мэтраў зьяўляецца вельмі знакавым сымбалем Азорскіх астравоў. На мацерыковай частцы самай высокай зьяўляецца гара [[Сэра-да-Эштрэла]], якая мае вышыню ў 1 991 мэтраў над узроўнем мора й зьяўляецца важным цэнтрам прыцягненьня для лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту.
 
На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэкаўрэк [[Дуэра|Дару]] й [[Тэжу]]. У верхніх плынях яны вузкія й глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца й каля берага Атлянтычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасьці геаграфічных абласьцей краіны. Сярод іншых рэкаўрэк варта адзначыць раку [[Авэ (рака)|Авэ]].
 
=== Клімат ===