Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Глядзіце таксама: абнаўленьне зьвестак
д →‎У Беларусі: кірылічная «і»
Радок 1:
'''Каратэ''' (ад {{мова-ja|空手道}}, вымаўляецца [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|IPA]] [ka'ɽate]; ''каратэдо:'' «шлях пустой рукі») — японскае [[Адзінаборства|баявое мастацтва]]. Дадзенае напісаньне было прыдумана ў [[1929]] годзе Фунакосі Гітынам пад уплывам ідэяў [[дзэн]]-будызму, дагэтуль яго запісвалі як 唐手, што прыкладна азначае «[[Кітай|кітайская рука]]». Ерогліф 唐 азначаў [[Дынастыя Тан|дынастыю Тан]] у [[Кітай|Кітаі]], і стаў сынонімам Кітаю ў тагачаснай [[Японія|Японіі]], якая актыўна пераймала розныя адгалінаваньні культуры з Паднябеснай. Менавіта тады кітайскае ўшу і трапіла на [[Акінава|Акінаву]], атрымаўшы назву «рукі Тан».
 
== У БеларусiБеларусі ==
[[Файл:Kozemyak.jpg|міні|200пкс|Напад у выкананьні Аляксандра Кажамякіна]]
Са зьяўленнем каратэ ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у канцы [[1970-я|1970-х]] гадоў, хваля захапленьня гэтым навамодным у той час відам японскага [[адзінаборства]] закранула і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Колькасць [[спартовая секцыя|спартовых сэкцыяў]] каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі iнструктараміінструктарамі ў Беларусі таго часу былі [[Алег Кірыенка]], [[Леанід Лушчык]], [[Пётар Калінін]], [[Андрэй Вількін]], [[Валеры Буяк]], [[Аляксандар Ляцецкі]] (усе [[Менск]]), Аляксандар Кажамякін ([[Наваполацак]])<ref>[http://www.21.by/papers?id=6161 «Каратэ-до… и после», пра Кажэмякіна, як аднаго з заснавальнікаў каратэ ў Беларусі] {{ref-ru}}</ref>. У [[1978]]—[[1983]] гады каратэ на Беларусі актыўна разьвівалася. Аднак, у траўні [[1984]] году ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для перасьледу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць сьмяротных здарэньняў, сьведкам аднаго зь якіх стаўся беларускі iнструктарінструктар Алег Кірыенка. За выкладаньне гэтага баявога мастацтва пагражала зьняволенне тэрмінам да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы ягонаму выкладаньню пад выглядам [[дзюдо]] ў вайскова-патрыятычных клюбах «Юны дэсантнік» і «Дзяржынец», а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах  — пад прыкрыцьцём [[бокс]]у і ў дзіцячых спартовых школах  — пад прыкрыцьцём іншых відаў [[спорт]]у<ref>Алесь Сівы. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13146 «У 84-м каратыстаў прыраўнялі да гомасексуалістаў…»]// Народная воля. [[17 лютага]] [[2009]] № 25-26</ref>.
У час [[Перабудова|Перабудовы]] была адноўлена фэдэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап разьвіцьця. Зьявілася некалькі фэдэрацыяў па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё разьвіцьцё, праходзілі спаборніцтвы, беларускія спартоўцы ўдзельнічалі і перамагалі ў міжнародных спаборнiцтвахспаборніцтвах. Вядомыя майстры прыязджаюць у Менск і праводзяць сэмінары па каратэ.
 
[[14 лютага]] [[2009]] году прайшоў міжнародны турнір па каратэ, прысьвечаны 30-годзьдзю гэтага баявога мастацтва ў Беларусі. У спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя спартоўцы з 8 краінаў, ушаноўваліся вэтэраны каратэ Беларусі і краінаў СНД<ref>[http://www.euroradio.fm/by/759/news/28590/ Беларускія каратысты адзначаць 30-гадовы юбілей міжнародным турнірам]// [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]. [[13 лютага]] [[2009]]</ref>.