Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 21:
На тэрыторыі Беларусі нацыстамі было створана 260 [[Канцэнтрацыйныя лягеры Трэцяга Райху|канцэнтрацыйных лягераў]], іхніх філіяў і аддзяленьняў{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|98}}. Самым буйным зьяўляўся [[Трасьцянецкі лягер сьмерці]], у якім за гады вайны было зьнішчана 206,5 тыс. чалавек{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|99}}.
 
У гарадах арганізоўваліся спэцыяльныя зоны пражываньня жыдоў — [[Гета ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны|гета]]. Усяго ў Беларусі было створана, паводле розных зьвестак, ад 111 да больш чым 200, а паводле зьвестак доктара гістарычных навук {{Не перакладзена|Эмануіл ІёфэІофэ|Эмануіла ІёфэІофэ|ru|Иоффе, Эммануил Григорьевич}} — 299 гета ў 277 населеных пунктах на даваеннай тэрыторыі БССР, зь якіх на сучаснай тэрыторыі Беларусі — 238 гета ў 216 населеных пунктах. Найбольш буйныя гета меліся ў [[Менскае гета|Менску]], [[Гарадзенскае гета|Горадні]], [[Бабруйскае гета|Бабруйску]], [[Баранавіцкае гета|Баранавічах]], [[Берасьцейскае гета|Берасьці]], [[Пінскае гета|Пінску]], [[Слонімскае гета|Слоніме]], [[Гомельскае гета|Гомлі]]. Жыды зазнавалі сыстэматычнае мэтанакіраванае зьнішчэньне ў рамках палітыкі «[[Канчатковае рашэньне жыдоўскага пытаньня|канчатковага рашэньня жыдоўскага пытаньня]]».
 
У мэтах барацьбы з антынямецкім супрацівам нямецкія акупацыйныя ўлады шырока выкарыстоўвалі карныя экспэдыцыі. Зьнішчаліся цэлыя раёны, якія ператвараліся ў «зоны пустыняў». За час акупацыі БССР было праведзена звыш 140 карных экспэдыцыяў. Першая зь іх — «[[Прыпяцкія балоты (апэрацыя)|Прыпяцкія балоты]]» — адбылася ў ліпені — жніўні 1941 на тэрыторыі Берасьцейскай, [[Менская вобласьць|Менскай]], [[Пінская вобласьць|Пінскай]] і [[Палеская вобласьць|Палескай абласьцей]]. За час апэрацыі нямецкімі карнымі атрадамі было расстраляна 13 788 чалавек{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|100}}. За ўвесь час нямецкай акупацыі было зьнішчана 628 населеных пунктаў разам з жыхарамі, 5295 населеных пунктаў зьнішчаныя з часткай жыхароў{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|101}}.